навіны

У гарадах Еўропы пройдуць акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Выстава «Ales Pushkin. Afterlife» ў Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 6 жніўня 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Выстава «Ales Pushkin. Afterlife» ў Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 6 жніўня 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

21 траўня – Дзень салідарнасці з палітзняволенымі і чацвёртая гадавіна смерці Вітольда Ашурка ў зняволенні. З гэтай нагоды праваабарончы цэнтр «Вясна» і Аб’яднаны пераходны кабінет заклікаюць беларусаў замежжа далучыцца да акцыяў салідарнасці.

«Сёння ў зняволенні застаюцца сотні людзей, у тым ліку цяжка хворыя, пажылыя, бацькі непаўналетніх, людзі з інваліднасцю… Стан многіх – крытычны. Некаторыя былі вызваленыя з цяжкімі дыягназамі, як, напрыклад, Ганна Кандраценка, якая памерла ўжо на волі… Мы памятаем тых, хто загінуў у зняволенні: Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Ігара Ледніка, Мікалая Клімовіча і іншых… І 21 траўня, і ў любы іншы дзень мы павінны быць актыўнымі ў сваёй дапамозе і праяўленымі ў сваёй салідарнасці. Запрашаю далучыцца да акцыяў: запальвайце свечкі, пішыце лісты, рабіце публічныя заявы, прыходзьце на мітынгі. Мы не маем права маўчаць», – заявіла Вольга Зазулінская, прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы АПК.

Першая акцыя прайшла 11 траўня ў Бруселі (Бельгія). Расклад іншых акцыяў:

16 траўня

Гаага, Нідэрланды

12:30. Акцыя «Салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі», Het Nutshuis, Riviervismarkt.

18 траўня

Вільня, Літва

З 11:00. Забег «Бяжым за тых, хто не можа» ад Сейму Літвы і пасля мітынг салідарнасці на Кафедральнай плошчы.

Варшава, Польшча

14:00. Акцыя «Шлях да волі праз кайданы» ля помніку Мікалаю Каперніку.

20 траўня

Гданьск, Польшча

18:30. Сустрэча з журналістам Алегам Груздзіловічам. БКТ «Хатка», Miszewskiego 17/307.

21 траўня

Варшава, Польшча

17:00. «Напішы ліст палітвязню» з Андрэем Гнётам і Марынай Касінеравай, Dożynkowa 6a.

18:00. Адкрыццё выставы «Нічога асабліва новага». Музей вольнай Беларусі, Foksal 11.

Беласток, Польшча

18:00. Акцыя ў Skwer Wolnej Białorusi, Elektryczna 7.

Вільня, Літва

19:00. «Вахта святла» каля амбасады Беларусі, Mindaugo g. 13.

22 траўня

Кракаў, Польшча

17:30. «Творчасць за кратамі», адкрыццё выставы і размова. «Прастора», Mikołajska 4/6.

Вільня, Літва

19:00. Прэм'ера спектаклю «Ордэн Белай Мышы». Тэатральная зала «Mroj-hall teatras», Gedimino pr. 28.

Вроцлаў, Польшча

19:00. Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным, Tadeusza Kościuszki 35A.

23 траўня

Познань, Польшча

19:00. Дзень палітвязня: лісты, кінаноч, піца і напоі. Rozbrat, Pułaskiego 21A.

24 траўня

Утрэхт, Нідэрланды

20:00. Вечар «Пяць гадоў барацьбы і рэпрэсіяў у Беларусі». Savannah Bay, Telingstraat 13.

Праваабаронцы заклікаюць ладзіць акцыі ды імпрэзы і ў іншых гарадах ды краінах. Поўны спіс падзеяў будзе даступны па спасылцы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10