Мікалай Аўтуховіч: «Калі са мною нешта здарыцца, гэта не проста так»

Паплечнік Мікалая Аўтуховіча пакінуў Беларусь і стварае кампʼютарныя гульні, у якія гуляюць нават каліноўцы.

Максім – выкладчык і распрацоўнік кампʼютарных гуляў, між іншага распрацаваў гульні пра беларускія пратэсты і вайну ва Украіне.

Капʼютарныя гульні Максім стварае разам з падлеткамі. Малодшаму вучню 10 гадоў, але хлопец настолькі геніяльны, што кадуе не горш за дарослых праграмістаў.

Каб прывесці эмацыйны стан у парадак, Максім ездзіць на ровары як дастаўца. Тым больш думкі складаныя, бо інфармацыя, што даходзіць ад ягонага сябра, палітзняволенага Мікалая Аўтуховіча, вельмі трывожная. Палітычны вязень перадаў на волю: «Калі са мной нешта здарыцца, гэта не проста так».

Калі вы – бацькі падлеткаў, якія маюць патрэбу ў матывацыі і адукацыі, то запрашаем звяртацца да Максіма. Гэта можна зрабіць праз нашую пошту з любога пункту свету.

Пішыце нам на belarus2belarus@gmail.com