Кіраваць акупаванай часткай Харкаўшчыны будзе карупцыянер з расейскага Краснадару


Кіраўнік расейскага Краснадару найбліжэйшым часам узначаліць урад акупаванай расейскай арміяй Харкаўскай вобласці. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў.

Андрэй Аляксеенка.
Фота: Krd.ru

Дзве ананімныя крыніцы ў мэрыі Краснадару пацвердзілі гэтую інфармацыю выданню «Кавказ.Реалии».

44-гадовы Андрэй Аляксеенка займае пасаду мэра Краснадару з лістапада 2021 года. Да гэтага ён быў першым віцэ-губернатарам Краснадарскага краю. У снежні 2021-га супраць яго завялі крымінальную справу за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.

Абноўлена
У акупаванай Новай Кахоўцы застрэлілі намесніка кіраўніка прызначанай РФ «адміністрацыі»
2022.08.06 18:18

Прадстаўнікі акупацыйнай адміністрацыі ва Украіне рэгулярна сустракаюцца з замахамі на сваё жыццё.

Напрыклад, 24 чэрвеня ў Херсоне пры выбуху аўтамабіля загінуў кіраўнік упраўлення «адміністрацыі» Херсонскай вобласці ў моладзевай палітыцы Дзмітрый Саўлучэнка.

4 жніўня стала вядома пра шпіталізацыю прызначанага Расеяй кіраўніка вобласці Уладзіміра Сальда. Са звестак медыяў, ён мог быць атручаны.

А 6 жніўня невядомыя расстралялі з пісталета Макарава намесніка кіраўніка «адміністрацыі» Новай Кахоўкі Віталя Гуру каля ягонага дому.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў