Reuters: Расея пачала пастаўляць на мяжу з Украінай запасы крыві і матэрыялы, неабходныя для лекавання параненых


Расея распачала пастаўкі запасаў крыві і медыцынскіх матэрыялаў на мяжу з Украінай, піша Reuters са спасылкай на трох амерыканскіх чыноўнікаў.

На здымку са спадарожніка бачныя намёты і пабудовы для расейскіх войскаў у Ельні, Расея. 19 студзеня 2022 г.
Фота: 2022 Maxar Technologies/Handout via REUTERS

Чыноўнікі, якія перадалі Reuters інфармацыю пра пастаўкі запасаў крыві, кажуць, што гэта мае вырашальне значэнне для ацэнкі таго, на якім узроўні знаходзіцца гатоўнасць Масквы пачаць напад на Украіну.

The Wall Street Journal піша, што Расея перакінула да мяжы з Украінай медыцынскія падраздзяленні.

Расея сцягвае войскі да мяжы з Украінай цягам некалькіх апошніх месяцаў.

Hавiны
Лаўроў заявіў, што Расея не збіраецца ваяваць з Украінай
2022.01.28 18:17

Агенцыя dpa са спасылкай на дадзеныя заходніх спецслужбаў паведаміла, што Расея павялічыла вайсковы кантынгент на мяжы з Украінай да 112-120 тысячаў чалавек. Акрамя гэтага прыкладна 35 тысячаў узброеных прарасейскіх сепаратыстаў знаходзяцца на Данбасе.

Крэмль сцвярджае, што вайскоўцы знаходзяцца ля межаў Украіны выключна з мэтай правядзення вучэнняў і адмаўляе намер напасці на Украіну, у той час як Захад падазрае, што такі сцэнар цалкам магчымы.

На фоне перакідвання войскаў Расея распачала перамовы з НАТО і ЗША пра гарантыі па бяспецы ў Еўропе. Масква запатрабавала ад Вашынгтона спыніць пашырэнне НАТО на ўсход і выключыць магчымасць уключэння Украіны ў альянс. ЗША заявілі, што не гатовыя прыняць гэтыя ўмовы.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў