У Лідзе лекару-тэрапеўту прысудзілі 3,5 года калоніі за абразу прадстаўнікоў улады


Суд над 55-гадовым тэрапеўтам прыёмнага пакою Андрэем Краснікам прайшоў 20 снежня, паведамляюць праваабаронцы. Нібыта ён з 2020 да 2021 года размяшчаў на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» публікацыі з абразамі ці пагрозамі прымянення гвалту ў дачыненні Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.

Андрэй Краснік.
Фота: spring96.org

Андрэя Красніка абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні службовай асобы (ч. 2 арт. 366 КК) і грубым парушэнні парадку (ч. 1 арт 342 КК).

Таксама паведамляецца, што вясной 2021 года ён у той жа сацыяльнай сетцы допісам «прынізіў паўнамоцтвы прадстаўніка ўлады – вайсковага камісара Гомельскай вобласці». Акрамя таго, палічыла следства, лекар публікаваў «экстрэмісцкія» паведамленні, у якіх заклікаў людзей удзельнічаць у пратэстах.

Суд прызнаў Красніка вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі на тэрмін тры гады і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў