Лукашэнка сказаў не баяцца баевікоў Групы Вагнэра – хоча скарыстацца іхным досведам


Аляксандр Лукашэнка ўдзень 27 чэрвеня выступіў перад кіраўнікамі сілавых ведамстваў і расказаў, што ў час мяцяжу Прыгожына рыхтаваўся бараніцца ад Захаду і каліноўцаў. Пасля, як расказвае БелТА, Лукашэнка заспакоіў міністра абароны: не трэба баяцца баевікоў.

Прыгожын з салдатам
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лідар баевікоў Групы Вагнэра Яўгеній Прыгожын (злева) з салдатам афіцыйнай расейскай арміі Алаўдзінавым у шпіталі. Салдат трымае ў руках кувалду – сімвал пазасудовай расправы вагнэраўцаў над сваімі ж байцамі. Масква, Расея. 16 лютага 2023 года.
Фота: Пресс-служба Пригожина / Telegram

«Цяпер шмат размоваў і балбатні: Вагнэр, Вагнэр, Вагнэр. Людзі не разумеюць, што і мы прагматычна да гэтага падыходзім, – казаў Аляксандр Лукашэнка міністру абароны. – Калі іхныя камандзіры прыедуць да нас і дапамогуць нам… Досвед. Слухай, яны на перадавой – штурмавыя атрады. Раскажуць нам, што важна. Вось мне Пуцін апошнім разам сказаў: контрбатарэйная барацьба, без гэтага немагчыма. Беспілотнікі. Яны праз гэта прайшлі. Яны раскажуць пра зброю: якая добра працавала, якая не. І тактыка, і ўзбраенне, і як наступаць, як абараняцца. Гэта неацэнна. Вось гэта нам ад вагнэраўцаў трэба ўзяць. Баяцца іх няма чаго. Мы ж вуха востра трымаем».

Як сцвярджае БелТА, міністр абароны Віктар Хрэнін прыйшоў на даклад да Лукашэнкі з падарункам – копіяй першай ядравай бомбы, распрацаванай у 1949 годзе ў СССР.

Hавiны
«Хвілін 30 матам размаўляў», – Лукашэнка распавёў, як нібыта мірыў Прыгожына з Пуціным
2023.06.27 18:28

27 чэрвеня ў Беларусі заўважылі два самалёты Прыгожына, але дзе сам лідар баевікоў, невядома.  Расейскія Telegram-каналы заяўлялі, што ў Беларусь нібыта не толькі прыляцелі самалёты Прыгожына (здольныя несці 12 і 15 пасажыраў адпаведна), але і калоны баевікоў Групы Вагнэра. Пацверджанняў уваходу калонаў не было.

Уладзімір Пуцін тым часам двойчы цягам содняў рабіў пяціхвілінныя выступы, на якіх тлумачыў, што бяздзеянне падчас мяцяжу было задуманае. За межамі Расеі заўважылі бяздзеянне і расцанілі гэта як слабасць Расеі. У Брытаніі нават пастанавілі рыхтавацца да раптоўнага краху Расеі. Злучаныя Штаты заявілі, што ведалі пра рыхтаванне мяцяжу, але не сталі зрываць планаў баевікоў.

У 2020 годзе Лукашэнка апавядаў, што ў Беларусі затрымалі баевікоў Групы Вагнэра, засланых, нібыта каб «дэстабілізаваць абстаноўку». Тады ён казаў, што «ідзе гібрыдная вайна супраць Беларусі». Затрыманых адпусцілі неўзабаве пасля выбараў. Заявы дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі пра тое, што недзе ў лясах Беларусі хаваліся яшчэ 200 вагнэраўцаў, засталіся без увагі.

Абноўлена
Лукашэнка ў час мяцяжу Прыгожына рыхтаваўся бараніцца ад Захаду і каліноўцаў
2023.06.27 12:16

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў