Міністр здароўя Украіны адзначыў, што стан здароўя немаўлятак і іх маці стабільны.
Ноччу 25 лютага падчас абстрэлу Кіева ў сталічным метро нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Мія.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінздароўя Украіны Віктар Ляшко.
Паводле міністра, у гэтую ж ноч у сутарэнні кіеўскага радзільнага дому нарадзіўся хлопчык. А ў бамбасховішчы Херсону, які пераабсталявалі пад радзільню, з’явіліся на свет два хлопчыкі.
26 лютага падчас сігналу «паветраная трывога» ў горадзе Каламыя Івана-Франкоўскай вобласці нарадзілася дзяўчынка.
А сёння, 27 лютага, у сутарэнні сталічнага раёну Пазнякі з’явіліся на свет двайняты.
Усяго, паводле Віктара Ляшко, з 25 да 27 лютага ў метро, сутарэннях і бамбасховішчах нарадзіліся 6 маленькіх украінцаў. Міністр адзначыў, што стан здароўя немаўлятак і іх маці стабільны.