Колькасць загінулых расейскіх вайскоўцаў ва Украіне можа дасягаць 15 тысяч


Страты расейскіх войскаў ва Украіне могуць складаць ад 7 да 15 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе журналіст «Голасу Амерыкі» Джэф Сэлдын са спасылкай на крыніцу ў NATO.

Агульныя страты параненых, палонных і зніклых без вестак могуць складаць ад 30 да 40 тысяч чалавек.

Высновы зробленыя на аснове звестак украінскага боку і інфармацыі, якую Расея распаўсюдзіла наўмысна ці памылкова.

Таксама ў NATO занепакоеныя расейскаю рыторыкаю аб ужыванні хімічнай зброі. «Мы бачым спробы Расеі стварыць гэтыя падставы», – заявілі ў Альянсе.

У NATO кажуць, што выкарыстанне хімічнай зброі «будзе мець сур’ёзныя наступствы, пра якія важна паведаміць Расеі».

Hавiны
У Пэнтагоне лічаць небяспечнай заяву Крамля пра магчымасць выкарыстання ядравай зброі
2022.03.23 08:14

АД belsat.eu

Стужка навінаў