Павел Вінаградаў на волі, палітвязень збег з «хіміі». Галоўнае за 22 жніўня


378 дзён працягваецца палітычны крызіс у Беларусі. «Белсат» падводзіць вынікі 22 жніўня.

Павел Вінаградаў на волі

Сілавікі вызвалілі аўтара праграмы «Гэта ж Вінаград!» Паўла Вінаградава, пра гэта паведаміла ў Facebook яго жонка Святлана.

«Па заканчэнні 72 гадзін прыйшла следчая і сказала, што вызваляюць. Абавязаны з’яўляцца па патрабаванні. Цяпер ідзе экспертыза ягонага паста, усе чакаюць яе вынікаў», – распавяла «Белсату» Святлана, жонка Паўла.

Павел Вінаградаў на волі з жонкай Святланай.
Фота: facebook.com/kosi4kina

Паўла Вінаградава затрымалі 5 ліпеня і праз два дні прысудзілі яму 15 содняў адміністратыўнага арышту. Яго пакаралі за запіс у Facebook, у якім ён крытыкаваў ідэю выходзіць на пратэст 9 траўня. Суд палічыў ягоны допіс заклікам да ўдзелу.

Затым яго асудзілі за сарказм: за заклік да пратэстаў, якога ён не рабіў. Спачатку яму прысудзілі 15 дзён арышту, потым яшчэ 30.

Следчы казаў жонцы, што ў дачыненні Паўла распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 367 КК РБ – «Паклёп на прэзідэнта». Гэта было звязана ўсё з тым жа саркастычным пастом.

Hавiны
Паўла Вінаградава «перазатрымалі» пасля 45 дзён арышту
2021.08.19 20:58

Уцёкі з «хіміі»

22-гадовы мянчук Уладзіслаў Усцін, якога асудзілі на 3 гады «хіміі» за нібыта гвалт у дачыненні да міліцыянта, збег з месца адбыцця пакарання і цяпер жа межамі Беларусі, паведамляе «Вясна».

Уладзіслаў Усцін.
Фота: Вясна

Уладзіслава Усціна схапілі 14 ліпеня 2020 года ў Менску, збілі ў аўтазаку і адправілі за краты, аднак раніцай наступнага дня юнака вызвалілі без пратаколу. А 16 ліпеня затрымалі зноў і асудзілі за тое, што ён штурхнуў супрацоўніка АМАПу.

21 сакавіка 2021 года Уладзіслава накіравалі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №7 у Пружанскім раёне. Хлопцу ўдалося збегчы адтуль.

Вызваленне палітвязня

На свабоду выйшаў палітвязень Віктар Царыкевіч. Палітвязню прысудзілі год турэмнага зняволення нібыта за развешванне на прыпынках грамадскага транспарту пудзілаў ў міліцэйскай форме, і адно з іх нават паклаў у труну.

Першае фота Віктара Царыкевіча на волі разам з сям’ёй.
Фота: Белсат

Віктара ўвесь гэты час чакалі жонка Таццяна і трое дзетак. Віктар Царыкевіч просіць перадаць словы падязкі усім хто за гэты час падтрымліваў ягоную сям’ю.

Гісторыю Віктара распавядаў тэлеканал Белсат:

 

 

Беларус беларусу
Жыхар Мастоў павесіў пудзіла міліцыянта, яшчэ адно паклаў у труну
2021.05.17 14:45

А тут расповед пра тое, як нашыя гледачы падтрымалі сям’ю Царыкевічаў:

Беларус беларусу
Мастаўчаніна пасадзілі за пудзіла міліцыянта ў труне, а беларусы дапамаглі ягонай сям’і
2021.07.12 20:34

У Беларусі не праходзілі плацяжы па картках

Чытачы «Белсату» на працягу дня 22 жніўня скардзіліся на праблемы і перабоі з аперацыямі па банкаўскіх картках. Прычым паведамленні пра перабоі паступаюць з усёй краіны.

«Не праходзіць аплата ў аптэках, а калі і праходзіць, то праз раз. Не змагла аплаціць як мінімум у двух аптэках на вакзале ў Менску: у першай прайшла з цяжкасцю, у другім наогул не прайшла. У той жа час у краме «Суседзі» на тым жа вакзале ўсё выдатна. Фармацэўт у аптэцы казала, што правайдары кагосьці апавясцілі пра магчымыя праблемы з аплатай з-за пачатку мадэрнізацыі і правярання сістэмаў», – пішуць чытачы «Белсату».

«Сёння, 22 жніўня не працуе аплата картай у краме »Гіт« на вул Валгаградскай у Менску. Кажуць няма сувязі з банкам».

У Слуцку жыхары гораду сутыкнуліся з падобнай праблемай. У горадзе кажуць, што нібыта адбылася аварыя праз атаку хакераў. Немагчыма разлічыцца картамі як прыватных, так і дзяржаўных банкаў.

У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры паведамленняў пра аварыі і збоі пакуль няма.

Hавiны
У Беларусі масавыя збоі пры аплатах банкаўскімі картамі
2021.08.22 19:33

Уласнікі аўтаў папоўняць дзяржаўны бюджэт

1,2 мільёны беларусаў павінныя заплаціць у бягучым годзе транспартны падатак. Пакуль гэта лічба папярэдняя, распавёў Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка. Авансавы плацеж трэба будзе зрабіць да 15 снежня, яго памер складзе 1 базавую велічыню (29 рублёў).

У Міністэрстве падлічылі, што кіроўцы папоўняць бюджэт толькі сёлета на каля 40 млн рублёў. У наступным годзе гэтая сума будзе нашмат большай. Паколькі памер аплаты будзе залежаць ад масы аўтамабіля і складзе ад 61 да 223 рублёў.

Hавiны
Транспартны падатак сёлета павінныя заплаціць 1,2 млн беларусаў
2021.08.22 17:03

Максім Знак даў паказанні ў судзе

Марыя Калеснікава і Максім Знак у судзе.
Фота: Deutsche Welle/Telegram

23 жніўня а 9:30 працягнецца закрыты працэс па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака. Патрапіць на паседжанне родныя і блізкія абвінавачаных змогуць толькі падчас вынясення прысуду. Агулам грамадскасці не вядома, на чым грунтуюцца абвінавачванні, вядома, што Максіму і Марыі пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

«Максім, як ён і планаваў перад пачаткам судовага разбору, актыўна ўдзельнічае ў працэсе. Ён зрабіў дэтальныя паказанні, аспрэчвае ўсе інкрымінуемыя яму захады, а цяпер падрабязна каментуе доследныя матэрыялы справы, у якіх, як абарона паказвала раней, няма ніякіх доказаў яго віны. Марыя ў пасяджэнні займае такую ​​ж актыўную пазіцыю. На гэты момант ужо даследавана значная частка матэрыялаў, аднак да завяршальнай стадыі мы яшчэ не падышлі. Тым не менш, калі б не было пасяджэнне закрытым, грамадства ўжо цяпер пераканалася б, што выстаўленае абвінавачванне не заснавана на рэальнасці», – кажа адвакат Максіма Знака Яўген Пыльчанка.

Суд па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака пачаўся ў закрытым рэжыме 4 жніўня. Судзяць палітвязняў у судзе Менскага раёну па адрасе: г. Менск, вул. Маякоўскага, 119А. Суддзя – Сяргей Епіхаў.

Паводле абвінавачання, Знак і Калеснікава «супольна з іншымі асобамі не пазней за 16 ліпеня 2020 года ўступілі ў таемную змову з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

Ім пагражае да 12 гадоў турмы.

Артыкулы
Максім Знак даў паказанні ў судзе
2021.08.22 17:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў