Памёр адзін з самых вядомых на Захадзе беларускіх мастакоў Алесь Родзін


Выданне «Зеркало» паведаміла пра смерць мастака Алеся Родзіна. Яму было 75 гадоў.

Мастак Алесь Родзін.
Фота: Каця Ігнашэвіч / 34mag.net

Мастак Алесь Родзін памёр на 76-м годзе жыцця. Што сталася прычынаю смерці, пакуль не вядома. Апошнія тыдні ён быў у шпіталі.

Час і месца пахавання ўдакладняюцца.

Родзін – культавая фігура старэйшага пакалення беларускіх мастакоў-нонканфармістаў. Працаваў у сферах эксперыментальнага жывапісу і перформансу.

Быў адным з арганізатараў фестывалю «Дах» у Менску. Больш за дзесяць гадоў быў рэзідэнтам берлінскага Дому мастакоў «Тахэлес».

Hавiны
Памёр пісьменнік і перакладчык Алесь Жук
2022.10.16 15:06

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў