Расследавальнікі выявілі сумнеўныя грошы беларусаў на рахунках банка Credit Suisse


Нямецкае выданне «Süddeutsche Zeitung» атрымала звесткі пра кліентах буйнога швейцарскага банка Credit Suisse. Высветлілася, што ў гэтым банку рахункі адкрылі 120 грамадзянаў Беларусі. «Беларускі расследавальніцкі цэнтр» паглядзеў, хто з гэтых асобаў звязаныя з палітыкай ці асуджаныя за злачынствы. Высветлілася, што прынамсі тры чалавекі маглі выкарыстоўваць рахункі для сумнеўных мэтаў.

Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP, сябрам якога з’яўляецца «Беларускі расследавальніцкі цэнтр» (БРЦ), атрымалі звесткі пра асобаў, якія адкрывалі рахункі ў швейцарскім банку Credit Suisse. Дадзеныя расследавальнікам перадалі журналісты «Süddeutsche Zeitung». У сваю чаргу журналісты БРЦ разам з «КіберПартызанамі» праверылі беларускіх кліентаў. З 120 асобаў 3 чалавекі маглі выкарыстоўваць сакрэтнасць швейцарскай банкаўскай сістэмы для сумнеўных мэтаў.

У спісе журналістаў зацікавіў былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Пётр Калугін. У 2008 годзе ён адкрыў рахунак у швейцарскім банку Credit Suisse для неназванай фірмы. У 2010 годзе на гэтым рахунку зʼявіліся амаль $1,3 млн. Пры гэтым афіцыйны заробак дэпутата за 7 гадоў склаў каля $ 87 тысяч.

Пётр Калугін журналістам не здолеў выразна распавесці, адкуль гэтыя грошы.

Пётр Калугін.
Фота: minsk-region.gov.by

Цяпер дэпутату 81 год. Нарадзіўся ён у Расеі. У Беларусі працаваў на «Беларуськаліі».

У 2009 годзе Калугін пасля дэпутацтва пачаў працаваць у «Шахтаспецбуд». А ў 2010 годзе гэтая кампанія стала субпадрадчыкам на будаўніцтва ў Туркменістане Гарлыцкага горна-абагачальнага камбіната коштам каля $1 млрд. І ўжо праз два месяцы на швейцарскім рахунку Калугіна зʼявіліся тыя самыя $1,3 млн. Вядома, што Калугін закрыў рахунак у 2014 годзе.

Вядома, што пасля гэтага кантракту туркменскія ўлады абвінавацілі Беларусь у неналежным выкананні кантракту і падалі пазоў у Арбітражны інстытут Гандлёвай палаты Стакгольму. Туркмены патрабавалі ад Беларусі $ 900 млн.

Наступны беларус, які прыцягнуў увагу сваім рахункам у швейцарскім банку стаў 47-гадовы жыхар Гомля Альберт Ларыцкі. Гэты чалавек адкрыў два рахункі ў Credit Suisse у пачатку 2011 года. Некаторы час прадпрымальнік працаваў у Расеі. Але ў 2015 годзе яго затрымалі па падазрэнні ў фінансавых махінацыях.

Альберт Ларыцкі ў залі суда.
Фота: Newsler.ru

Паводле следства, Ларыцкі па падробленых кантрактах браў крэдыты ў расейскага «Сбербанка», а потым грошы выводзіў на свой асабісты рахунак у тым самым банку Credit Suisse.

Трэці беларус адкрыў рахунак у студзені 2012 году, а ў ліпені пералічыў туды больш за $36 млн. Усё гэта адбывалася ў той час, калі зʼявілася схема з растваральнікамі і разбаўляльнікамі. Тым больш фірмы, якія мелі доступ да рахунку, датычныя да гэтай схемы.

У прыватнасці пастаўкі нафты пад выглядам разбаўляльнікам вялася праз кампанію Savoil Вітольда Тамашэўскага, грамадзяніна Літвы. Вядома, што Тамашэўскі – партнёр беларускага алігарха Юрыя Чыжа. Але ў схеме з разбаўляльнікамі прымалі ўдзел таксама акрамя кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа фірмы «Трайпл-Энерга» і «Белнафтагаз», якія звязаныя з Аляксеем Алексіным.

Аляксей Алексін. Скрыншот з відэа president.gov.by

І рахунак з $36 млн належаў Алексіну. Бізнесоўца не захацеў каментаваць гэтую інфармацыю па тэлефоне.

Вядома, што рахунак Алексін зачыніў у 2014 годзе.

Hавiны
Генеральны пракурор хоча прызнаць Беларускі расследавальніцкі цэнтр «экстрэмісцкім»
2023.02.14 17:32

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў