У Польшчы пад мяжой з Беларуссю знайшлі цела мужчыны і нігерыйскі пашпарт


Прычыны смерці не называюць, асобу памерлага выяўляюць.

Днём 7 снежня ў лесе пад Альхоўкай, што ў гміне Нараўка ў польскім Падляшшы, у 9 км ад польска-беларускай мяжы вайскоўцы знайшлі цела мужчыны з заплечнікам і нігерыйскім пашпартам, паведаміў Польскай агенцыі прэсовай прадстаўнік паліцыі.

Ці сапраўды памерлы быў нігерыйцам, высвятляюць. Прычыны смерці не паведамляюць, цела даставілі ў аддзяленне судова-медычнай экспертызы.

Арабскамоўны Telegram-канал, прысвечаны міграцыйнаму крызісу ў Беларусі, публікаваў відэа, на якім цела мужчыны без прыкметаў жыцця ляжыць на дарозе. На мужчыну толькі адзін красовак, лёгкая вопратка.

У раёне Нараўкі цяпер нават днём трымаецца мінусавая тэмпература. Раней паведамлялася пра 14 смерцяў мігрантаў па абодва бакі беларускай мяжы, шэраг смерцяў звязвалі з пераахалоджваннем.

Цяпер у Беларусі знаходзіцца каля 7 тысяч мігрантаў з краінаў Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, яшчэ 3 тысячы выправілі на з Беларусі ў Ірак і Сірыю. Такую ацэнку 7 снежня агучыў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы.

Hавiны
Колькі ўцекачоў Беларусь гатовая прыняць у 2022 годзе. МУС апублікавала план
2021.12.08 09:01

 

Стужка навінаў