Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі $ 8 млрд. Яны павялічваюцца пяць месяцаў запар


Нацбанк Беларусі паведаміў, што міжнародныя рэзервы краіны перавысілі $ 8 млрд. За месяц яны павялічыліся на $ 213 млн.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі $ 8 142 800 000. Гэтыя звесткі, актуальныя на дзень 1 лютага, Нацыянальны банк апублікаваў на сваім сайце.

У параўнанні з 1 студзеня рэзервы павялічыліся на $ 213 млн. Яны растуць пяць месяцаў запар, з леташняга кастрычніка.

Зрэшты, за 2022 год дзяржаўная скарбонка паменшылася амаль на $ 496 млн.

Улады прагназуюць, што на 1 студзеня 2024 года золатавалютныя рэзервы мусяць скласці не меней за $ 6 млрд. Такім чынам, Нацбанк не выключае, што сёлета актывы скароцяцца ажно на $ 2 млрд.

Структура рэзерваў і фактары, што ўплываюць на іх змены, невядомыя. З леташняга жніўня Нацбанк перастаў пра гэта паведамляць.

Агляд
Нацбанк даў справаздачы за 2022 год. Што там са стабільнасцю?
2023.01.30 07:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў