Пазбаўленне грамадзянства Беларусі зрабілі «законным»


Аляксандр Лукашэнка адобрыў змены ў закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Цяпер у дакуменце афіцыйна з’явіліся акалічнасці страты грамадзянства РБ.

Пашпарт грамадзяніна Беларусі. Кіеў, Украіна. 27 жніўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Улады Беларусі прынялі папраўкі ў закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», якія прадугледжваюць страту грамадзянства РБ. Паводле новаўвядзенняў, гэта пагражае асобам, якія жывуць за мяжой, але маюць прысуд за «экстрэмісцкую» дзейнасць, або калі нанеслі шкоду інтарэсам Беларусі.

Пры гэтым закон супярэчыць Канстытуцыі, паколькі галоўны закон прадугледжвае немагчымасць пазбаўлення грамадзянства, якую асоба атрымала пры нараджэнні.

У новай рэдакцыі закону таксама ўдакладняецца кола асобаў, якія набылі грамадзянства Беларусі па нараджэнні, абавязак прынясення прысягі асобамі, якія набываюць грамадзянства, і абавязак грамадзяніна паведаміць пра наяўнасць грамадзянства іншай дзяржавы, віду на жыхарства ў замежнай дзяржаве, іншага дакумента, які дае права на атрыманне льгот і пераваг у такой дзяржаве.

Аналітыка
Улады Беларусі зноў задумалі пазбаўляць грамадзянства сваіх апанентаў. Каго і навошта?
2022.07.07 11:07

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў