Ізраіль пачаў аперацыю на поўдні сектару Газа


У Ізраілі пацвердзілі пачатак аперацыі ў паўднёвай частцы сектару Газа. Пра гэта заявіў начальнік Генеральнага штабу Цагалю Гэрцль Галеві. Ізраільскія вайскоўцы абяцаюць, што аперацыя будзе не менш магутная, чымся на поўначы анклаву, дзе яна трывае дасюль.

Начальнік Генеральнага штабу Цагалю Гэрцль Галеві.
Фота: timesofisrael.com

«Учора, сёння мы зліквідавалі камандзіраў батальёнаў [«Хамасу»], камандзіраў ротаў і шматлікіх аператыўнікаў. І ўчора раніцаю мы пачалі тое сама на поўдні сектару Газа», – прыводзіць словы начальніка Генеральнага штабу Арміі абароны Ізраілю выданне «The Times of Israel», сказаныя ім перад вайскоўцамі на поўдні Ізраілю 3 снежня.

Галеві паабяцаў, што гэтая аперацыя будзе не менш магутная, чымся аналагічная аперацыя на поўначы сектару Газа, вынікі яе будуць не менш плённыя.

«Камандзіры «Хамасу» будуць сустракаць Цагаль усюды», – адзначыў Гэрцль Галеві.

На мінулым тыдні ізраільскія танкі ўжо былі заўважныя на поўдні сектару Газа, на поўнач ад гораду Хан-Юніс.

Нагадаем, што 26 лістапада Гэрцль Галеві заявіў, што пасля заканчэння замірэння, якое цягнулася з 24 лістапада да 1 снежня, ізраільскія вайскоўцы рашуча вернуцца да барацьбы з «Хамасам» да поўнай ліквідацыі групоўкі.

1 снежня Цагаль аднавіў баявыя дзеянні супраць «Хамасу» ў сектары Газа.

Hавiны
Кіраўнік ізраільскай спецслужбы паабяцаў знішчаць кіраўнікоў «Хамасу» нават за мяжой
2023.12.03 23:05

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў