Гендырэктара Запарожскай АЭС вызвалілі з расейскага палону


Генеральнага дырэктара Запарожскай АЭС Ігара Мурашова 30 верасня затрымаў расейскі патруль і павёз у невядомым напрамку. Праз тры дні яго вызвалілі з палону і цяпер ён знаходзіцца на падкантрольнай Украіне тэрыторыі, паведамляе «Энергаатам».

Першае фота гендырэктара ЗАЭС Ігара Мурашова пасля вызвалення з расейскага палону.
Фота: energoatom_ua/ Telegram

«Вядома, што акупанты выкінулі яго на падкантрольную Украіне тэрыторыю ўвечары 3 кастрычніка. Цяпер Ігар Мурашоў знаходзіцца ў бяспецы і знаходзіцца ў Знешнім крызісным цэнтры ЗАЭС у Запарожжа», – гаворыцца ў паведамленні «Энергаатама».

Паведамляецца, што Ігар Мурашоў быў вызвалены ў тым ліку дзякуючы намаганням кіраўніка МАгАтЭ Рафаэля Гросі. Ён пацвердзіў вызваленне гендырэктара ЗАЭС и напісаў пра гэта ў Twitter:

«Я вітаю вызваленне Ігара Мурашова, генеральнага дырэктара Запарожскай АЭС. Я атрымаў пацвярджэнне, што спадар Мурашоў шчасна вярнуўся да сваёй сям’і».

«Энергаатам» заявіў, што ў дзень выкрадання расейскія вайскоўцы спынілі машыну Мурашова, завязалі яму вочы, а затым павезлі ў невядомым кірунку. Тады Украіна ўсклала адказнасць за затрыманне Мурашова на Расею і назвала гэтыя дзеянні актам тэрору.

Каментар
Запарожская АЭС: працаўнікоў выкрадаюць, рызыкі для планеты ўзрастаюць
2022.10.03 15:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў