навіны

Нерасейскі Камісаранка, пераслед «вікіпедыстаў», новыя «экстрэмісты». Рэпрэсіі 22 красавіка

Комік Слава Камісаранка на канцэрце ў Варшаве
Комік Слава Камісаранка на канцэрце ў Варшаве, Польшча. Скрыншот: Слава Комиссаренко / Youtube
podpis źródła zdjęcia

Без месяца пяць гадоў у Беларусі трываюць маштабныя палітычныя рэпрэсіі: практычна штодня навіны пра новыя арышты, суды і формы пераследу. «Белсат» расказвае, што стала вядома за адзін толькі дзень 22 красавіка.

Папраўчая калонія № 2 у Бабруйску. Фота: komkur.info

«Кожнаму вязню дазволілі набыць невялікую булку». Вялікдзень у беларускіх калоніях

навіны

Сілавікі ў Беларусі перасталі хваліцца палітычнымі затрыманнямі нават у форме «пакаянных відэа». Але праваабаронцы «Вясны» даведаліся, што ў сакавіку знікла сувязь з адміністратарамі беларускай «Вікіпедыі» Казімірам Лахновічам і Вольгай Сітнік. Знаёмыя другой звярнулі ўвагу на незвычайную актыўнасць з ейнага акаўнту. Ці затрыманыя яны, невядома.


Пра палітычныя суды таксама цяжка даведацца: ужо больш за месяц на сайце Вярхоўнага суду вядуцца «регламентныя работы», адзначае «Вясна». Раней гэты расклад быў спосабам даведацца пра тое, каму якія абвінавачванні выстаўляюць.


Ды праваабаронцы «Вясны» даведаліся, што ў Горадні пачалі завочна судзіць Станіслава Буйніцкага – саўладальніка будынку, дзе знаходзіцца польскае консульства. 72-гадовы Буйніцкі з 1999 года жыве ў Польшчы – у Беластоку. Яму інкрымінаванае «Ухіленне ад сплаты падаткаў у буйным памеры» (ч. 2 арт 243 КК РБ). Сутнасць абвінавачвання невядомая.


«Вясна» і яшчэ шэсць праваабарончых арганізацыяў прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 10 чалавек: Алену Добыш, Максіма Акулава, Дзмітрыя Хамянкова, Ігара Гольцава, Аляксея Пераверзева, Васіля Арэшку, Веру Кананенку, Сяргея Кардаша, Аляксандра Рыбалку, Міхаіла Нязнанава. На момант публікацыі ў спісе палітвязняў на сайце «Вясны» 1201 чалавек, але гэты спіс відавочна няпоўны: праваабаронцы не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам, а некаторыя зняволеныя і іхныя сваякі баяцца дадатковых рэпрэсіяў за прызнанне палітвязнямі.


Што значыць «палітвязень», расказаў у новай кнізе праект «361.1»: ілюстраванай кнігай «Гайд палітвязня».1 хочуць «нагадаць свету, што беларусы ўсё яшчэ тут, што нам патрэбная падтрымка, і што наш голас не павінен знікнуць».

Алесь Дзянісаў (злева) на канцэрце гурта «Dzieciuki». Варшава, Польшча. 7 верасня 2024 года. Фота: Алесь Наваборскі / Белсат

У «экстрэмісцкія матэрыялы» залічылі лідара гурта «Dzieciuki», BEROC, петыцыі і «Медыя-Палессе»

навіны

Улады Беларусі тым часам пашыраюць спісы ворагаў. Апошнім часам у «экстрэмісцкія матэрыялы» залічылі лідара гурта «Dzieciuki» Алеся Дзянісава, даследчы цэнтр «BEROC», сайт петыцыяў і выданне «Медыя-Палессе». 


«Тэрарыстам» абвясцілі 66-гадовага педагога са Столінскага раёну Віктара Кухарчанку, расказала «Наша ніва». Педагога асудзілі ў Берасцейскім абласным судзе за «распальванне варожасці» — за каментары з рэзкай крытыкай расейскай агрэсіі ва Украіне.


Рэпрэсіі супраць беларусаў чыніць не толькі ўлада ў Беларусі: беларускага коміка Славу Камісаранку пазбавілі грамадзянства Расеі. Гэта адбылося з ініцыятывы Федэральнай службы бяспекі Расеі. Камісаранку, а таксама пазбаўленаму грамадзянства Расеі ўкраінскаму коміку Дзмітрыю Раманаву забаранілі ўезд у Расею праз «пагрозу нацыянальнай бяспекі». У Беларусі Камісаранка ўключаны ў «спіс тэрарыстаў» і завочна асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі.

Паседжанне камісіі для спрыяння занятасці насельніцтва ў адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні, Беларусь. 17 красавіка 2025 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Len_grodno / Instagram

Пратасевіч не можа знайсці працы ў Беларусі. А што астатнія? Глядзім на праблемы рынку працы

Аналітыка

Рэпрэсіі пагражаюць і тым, хто проста каментуе падзеі ў Беларусі: як адзначае «Гомельская вясна», сілавікі пагражаюць тым, хто выказваецца пра бойку замежнікаў у цэнтры Гомля. Міністэрства ўнутраных справаў запэўнівае, што «міграцыйная сітуацыя ў Беларусі пад кантролем міліцыі», а ананімныя каналы сілавікоў нібы губляюцца ў сітуацыі: Аляксандр Лукашэнка запрашае ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў, беларусы непакояцца, трэба супакоіць, але ж трэба і падкрэсліць «натуральнасць» ксенафобіі… «Русскоговорящих» пакуль запэўніваюць, што пакістанцы яшчэ не прыехалі, а ў сацыяльных сетках «распаўсюджваюць фэйкі».


У Горадні тым часам сілавікі патрабуюць ад установаў падключацца да «рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі», расказвае «Hrodna.life». Закон такога не патрабуе – патрэбная толькі лакальная сістэма відэаназірання.


Праваабарончы праект «DisidentBy» атрымаў новыя сведчанні пра смерць палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра. 22-гадовы грамадзянін Расейскай Федэрацыі памёр 11 кастрычніка 2024 года ў ПК-15 у Магілёве. Былыя зняволеныя, якія знаходзіліся побач з ім, распавядаюць пра сістэматычны псіхалагічны і фізічны ціск, які Дзмітрый перажываў цягам многіх месяцаў. Па словах сведак, Шлетгаўэр адмаўляўся супрацоўнічаць з адміністрацыяй, не «здаваў» іншых і адкрыта выказваў нязгоду. Яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА нават нягледзячы на наяўнасць хранічнай хваробы і нядаўняе з'яўленне дзіцяці ў сям'і.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10