Беларускія праваабаронцы даведаліся, як адзначаўся Вялікдзень у папраўчых калоніях № 3 у пасёлку Віцьба і № 17 у Шклове, паведамляе тэлеграм-канал «MAYDAY».
У ПК № 3 «Віцьба» кожнаму асуджанаму дазволілі набыць невялікую велікодную булку. Каштавала яна 5 рублёў. Грошы будуць спісаныя з рахункаў вязняў. Калонію таксама наведаў праваслаўны святар.
У шклоўскай калоніі ўсім вязням дазволілі зрабіць дадатковы пяціхвіліннае тэлефоннаванне дадому.
У іншых калоніях свята прайшло больш сціпла, зазначаюць праваабаронцы. Недзе абмежаваліся богаслужэннем для «актыву», у некаторых папраўчых установах некаторым дазвалялі патэлефанаваць дамоў.
Беларускія палітвязні не аднойчы апавядалі пра шматлікія парушэнні ў калоніях іхных правоў як вернікаў. Асуджаных паводле палітычных матываў не пускаюць у каплічкі на тэрыторыі папраўчых установаў, не дазваляюць сустрэчаў са святаром, забараняюць перадаваць у месцы зняволення рэлігійную літаратуру, у асуджаных забіраюць прадметы культу – крыжыкі, ружанцы.
Сёлета ў Беларусі за кратамі сустракалі Вялікдзень два каталіцкія святары – Генрых Акалатовіч, асуджаны за здраду дзяржаве, і Анджэй Юхневіч, якога абвінавачваюць у злачынствах супраць сексуальнай недатыкальнасці непаўналетніх.
Марыя Міхалевіч belsat.eu