навіны

«Мы не алкаголікі, усе дзеці здаровыя». Бацька памерлай у Ельску дзяўчынкі падаў заяву ў міліцыю

Дзяўчынка, якая памерла ў Ельскай лякарні
Дзяўчынка, якая памерла ў Ельскай раённай лякарні. Крыніца: Флагшток
podpis źródła zdjęcia

Бацька 14-гадовай школьніцы з Ельску, якая памерла ў мясцовай лякарні 17 траўня, распавёў у сацсетках, што падаў заяву ў міліцыю, у якой апісаў сітуацыю, паведамляе «Флагшток».

Заява бацькі памерлай дзяўчынкі будзе перададзеныя ў Следчы камітэт, які цяпер разам з Міністэрствам аховы здароўя праводзіць правяранне і экспертызу па факце смерці няпоўнагадовай у раённай лякарні Ельску. Правяранне будзе працягвацца два месяцы.


Мужчына таксама пракаментаваў у сацсетках спробы надаць ягонай шматдзетнай сям’і статус сацыяльна небяспечнай (СНП).

,,

«Ніколі не лічыў сваю сям’ю сацыяльна небяспечнай. Мы не алкаголікі, усе дзеці здаровыя, накормленыя, апранутыя», – падкрэсліў жыхар Ельску.


Чытайце таксама:
Карэта хуткай медычнай дапамогі. Фота: Белсат

Смерць у Ельску нічога не зменіць

Бацька памерлай дзяўчынкі падзякаваў усім за падтрымку і сказаў, што будзе чакаць афіцыйных вынікаў правярання і дамагацца, каб стала вядомай праўда.


«Увесь Ельск за цябе!», – выказалі мужчыне падтрымку падпісчыкі.


У каментарах таксама пісалі, што дзеянні мужчыны па вызначэнні праўды вельмі важныя не толькі дзеля памяці памерлай дзяўчынкі, але і для перадухілення падобных трагедыяў у будучыні.


17 траўня 14-гадовая школьніца з Ельску прыйшла ў мясцовую паліклініку закрываць бальнічны, а доктарка пачула хрыпы ў лёгкіх і параіла шпіталізавацца. Праз некалькі гадзінаў бацькам пазванілі са шпіталю з інфармацыяй, што іхная дачка ў коме. Яшчэ праз некалькі гадзінаў па яе прыехаў рэанімабіль з Мазыра, але гэтыя медыкі палічылі стан дзяўчыны занадта цяжкім і выклікалі рэанімабіль з Гомля. Той прыехаў яшчэ праз некалькі гадзінаў, але пацыентку не забралі – яна памерла.


Мясцовыя жыхары ў сацсетках адразу пачалі абмеркаванне таго, што здарылася. Хтосьці пісаў, што прычынай смерці дзяўчынкі магла стаць алергія на антыбіётык, іншыя абураліся, што рэанімабіль ехаў так доўга.


Правяранні пачаліся не толькі ў дачыненні лякарні. На размовы выклікалі іншых дзяцей з сям’і памерлай дзяўчынкі, бацькам пагражалі СНП – сацыяльна небяспечным становішчам.


У публікацыі раённай газеты начальнік Ельскага раённага аддзялення Следчага камітэту «звяртае ўвагу не недапушчальнасць распаўсюду домыслаў і неправеранай кампетэнтнымі асобамі інфармацыі» ды пужае крымінальнымі справамі за паклёп.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10