навіны

НАН Украіны пастанавіла падтрымаць «русский мир» у змаганні з беларускай мовай?

Байцы палка Кастуся Каліноўскага ўскладаюць кветкі каля Сцяны памяці беларусам, загінулым у расейска-ўкраінскай вайне. Кіеў, Украіна. 29 жніўня 2023 года. Фота: Полк Каліноўскага / Telegram
Байцы палка Кастуся Каліноўскага ўскладаюць кветкі каля Сцяны памяці беларусам, загінулым у расейска-ўкраінскай вайне. Кіеў, Украіна. 29 жніўня 2023 года. Фота: Полк Каліноўскага / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Аддзел дыялекталогіі Інстытуту ўкраінскай мовы НАН Украіны запрашае ўзяць удзел у працы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Дыялекты ў сінхраніі і дыяхраніі: даследчыя парадыгмы ў сучаснай дыялекталогіі», якая адбудзецца 9–10 кастрычніка ў Інстытуце ўкраінскай мовы НАН Украіны. Карыстацца можна любой славянскай мовай, акрамя беларускай і расейскай.

Людзі праходзяць побач з расейскім прапагандысцкім банерам у Херсоне, пасля вызвалення гораду. Херсон, Украіна. 13 лістапада 2022 года. Фота: Raphael Lafargue / Abaca Press / Forum

«Лукашэнка – класічны прыклад каланізаванага». Мікола Рабчук – пра каланіяльную палітыку Расеі

навіны

«Працоўныя мовы – украінская і іншыя славянскія (акрамя расейскай і беларускай), англійская», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Інстытуту ўкраінскай мовы НАН Украіны.

Забарона беларускай мовы, відаць, выкліканая саўдзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны. Пры гэтым арганізатары не ўлічваюць, што ўсю сваю палітычную кар’еру Лукашэнка змагаецца з беларускай мовай.

Ігар Гузь расказвае пра стратэгію Украіны адносна Беларусі ў Вярхоўнай Радзе. Кіеў, Украіна. 25 лютага 2025 года. Скрыншот: Телеканал Рада / Youtube

У Вярхоўнай Радзе Украіны прапанавалі стратэгію адносна Беларусі. Што ў ёй – і навошта гэта Украіне

навіны

Яшчэ ў 1995 годзе ён правёў рэферэндум, з дапамогай якога легалізаваў у Беларусі дзяржаўны статус расейскай мовы. У выніку станам на 2023 год па-беларуску навучалася толькі каля 10 % школьнікаў. А выкарыстанне беларускай мовы часта расцэньваецца ў Беларусі як нелаяльнасць да Лукашэнкі, на што рэгулярна звяртаюць увагу праўладныя аматары «русского мира».

Пры гэтым беларускую мову актыўна выкарыстоўваюць беларускія дэмакратычныя сілы, якія падтрымліваюць Украіну ў змаганні з расейскай агрэсіяй, і беларускія добраахвотнікі ў складзе ЗСУ.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10