навіны

ПВТ узначаліла былая намесніца міністра сувязі і інфарматызацыі

Ганна Рабава
Новая кіраўніца Парку высокіх тэхналогіяў Ганна Рабава. Фота: park.by
podpis źródła zdjęcia

Новым кіраўніком Парку высокіх тэхналогіяў стала былая намесніца міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Ганна Рабава. Пра гэта паведамляе партал kv.by са спасылкаю на прэс-службу ПВТ.

Да Ганны Рабавай пасаду начальніка сакратарыята назіральнага савету Парку высокіх тэхналогіяў займаў былы супрацоўнік КДБ Аляксандр Базанаў. Цяпер сайт ПВТ у раздзеле «Кіраўніцтва» абноўлены. Пры гэтым там пазначаныя ранейшыя намеснікі начальніка – Іван Жызнеўскі і Аляксандр Марцінкевіч.


Да прыходу ў ПВТ Рабава была намесніцаю міністра сувязі і інфарматызацыі з 2016 года. Яна адказвала за пытанні лічбавай эканомікі, лічбавага развіцця гарадоў і рэгіёнаў, навукова-тэхнічную і інавацыйную палітыку.

Малюнак згенераваны нейрасеткаю: робаты збіраюць трактары на заводзе. Выява: ChatGPT
Нас заменіць штучны інтэлект? Не: нас заменяць тыя, хто ўмее карыстацца штучным інтэлектам Шуфлядка

Аляксандр Базанаў прабыў на пасадзе кіраўніка ПВТ з лета 2023 года. Да гэтага ПВТ больш за 6 гадоў узначальваў Усевалад Янчэўскі, які з маладых гадоў быў блізкім прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі. У 18 гадоў ён стаўся чальцом каманды Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 1994-га. У 2000-м Янчэўскі стаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, а ў 2008 годзе – памочнікам Лукашэнкі – начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. Пазней усё больш быў звязаны з пытаннямі інфарматызацыі і тэхналогіяў, а ў 2017-м заняў месца кіраўніка ПВТ замест Валерыя Цапкалы.


Пасля выбараў 2020 года сузаснавальнік і дырэктар кампаніі «Iomico» Мікалай Мурзянкоў запісаў відэа з жорсткай крытыкай Янчэўскага за тое, што той не далучыўся да пратэстоўцаў і ціснуў на рэзідэнтаў ПВТ.


Валерый Цапкала, які быў кіраўніком ПВТ да Янчэўскага, называе сябе стваральнікам Парку. Цапкала сапраўды стаяў ля вытокаў ПВТ і стаўся першым яго кіраўніком у 2005 годзе. Да гэтага Цапкала займаў пасаду памочніка Лукашэнкі.


Цапкала вылучаўся кандыдатам на прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе, аднак не быў зарэгістраваны ЦВК. Пасля 2020-га Цапкала нават абвясціў збор на кілера для Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым ягоныя стасункі з Аб'яднаным пераходным кабінетам і Офісам Святланы Ціханоўскай таксама напружаныя.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10