Naviny

У Вярхоўнай Радзе Украіны прапанавалі стратэгію адносна Беларусі. Што ў ёй – і навошта гэта Украіне

Ігар Гузь расказвае пра стратэгію Украіны адносна Беларусі ў Вярхоўнай Радзе
Ігар Гузь расказвае пра стратэгію Украіны адносна Беларусі ў Вярхоўнай Радзе. Кіеў, Украіна. 25 лютага 2025 года. Скрыншот: Телеканал Рада / Youtube

Прызнаць Беларусь акупаванай, чыніць максімальны ціск на Лукашэнку, зрабіць Кіеў цэнтрам барацьбы за вольную Беларусь – такія прапановы мае прабеларуская дэпутацкая група. Ці варта Украіне рызыкаваць і злаваць Лукашэнку? Спыталі дэпутата Ігара Гузя, які прэзентаваў гэтую праграму ў Вярхоўнай Радзе.