навіны

Украінская кампанія дамагалася дазволу вывезці беларускія ўгнаенні праз Літву

Будынак кампаніі «Горадня Азот»
Будынак кампаніі «Горадня Азот». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Ігар Рубан / Belchemoil.by
podpis źródła zdjęcia

Украінскай кампаніі «Агропартнер» ужо адмаўлялі ў перавозе праз Літву ўгнаенняў «Горадня Азоту», купленых да пачатку поўнамаштабнай вайны. Рашэнне абскардзілі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: kali.by
Беларусь павялічвае продаж угнаенняў у Еўразвяз Аналітыка

Служба расследаванняў фінансавых злачынстваў Літвы пераглядзіць просьбу ўкраінскай кампаніі «Агропартнер» на транзіт угнаенняў з «Горадня Азоту», бо 29 траўня рэгіянальны адміністратыўны суд задаволіў скаргу кампаніі на адмову, расказвае «LRT».


Кампанія «Аргропартнер» у жніўні 2023 года прасіла дазволіць ёй імпартаваць праз Літву беларускую сумесь карбаміду і аміяку. На той момант «Горадня Азот», з якога купілі ўгнаенні, ужо быў пад санкцыямі праз суўдзел Беларусі ў расейскім нападзе на Украіну. Кампанія ж даводзіла, што купіла ўгнаенні ў кампаніі «Белферт Україна» яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання, цалкам іх аплаціла і не можа распараджацца таварам.


«Аргропартнер» падкрэслівае, што хоча толькі транспартаваць угнаенні транзітам праз Літву для сельскай гаспадаркі Украіны, а не для рынку Еўразвязу, і заяўляе, што «Горадня Азот» не мае дачынення да ўгоды. У Службе расследавання фінансавых злачынстваў у сваю чаргу мяркуе, што «Горадня Азот» зможа атрымаць выгаду ад продажу ўгнаенняў.


«Белферт Україна» – кампанія, якую ўзначальваў Алег Вялічка, сын былога амбасадара Беларусі ва Украіне. Заснавальнікам прадпрыемства спачатку быў Беларускі дзяржаўны канцэрн нафты і хіміі, а пазней Беларускі нафтавы гандлёвы дом і наваполацкі «Нафтан», а калі ўвялі санкцыі супраць апошніх двух, уласнікам кампаніі стаў Гомельскі хімічны завод. У лютым 2023 года Украіна арыштавала актывы фірмы «Белферт Україна».


«Аргропартнер», паводле адкрытых звестак з Украіны, на 70 % належыць Віктару Кліду, які валодае яшчэ шэрагам аграрных кампаніяў, а таксама ёсць дэпутатам гарадской рады Рагатына (гораду ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны), выбраным ад партыі «Сила і честь».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10