Зяленскі выказаў упэўненасць у светлай будучыні Беларусі, Ціханоўская падзякавала і напісала, што змаганне за свабоду і годнасць яднае беларусаў і ўкраінцаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў навагоднім звароце 31 снежня 2024 года казаў сярод іншага:
«Так важна сёння падтрымліваць усе народы, якія адстойваюць свабоду. Хто не аддае яе ў Кішынёве. Хто змагаецца за сваю будучыню ў Тбілісі. І я ўпэўнены, прыйдзе дзень, калі ўсе мы скажам: „Жыве Беларусь!“».
Выбраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ў X падзякавала яму за «магутны заклік да падтрымкі беларусаў, якія бароняць свабоду».
,,«Нашая барацьба за годнасць і дэмакратыю нас яднае. Разам мы даказваем, што ніякі дыктатар не можа зламаць дух тых, хто верыць у свабоду», – дадала Ціханоўская.
Сама Ціханоўская ў навагоднім звароце не згадвала Украіну наўпрост. Але сярод іншага казала, што беларусы хочуць «будучыні, дзе дзяцей вучаць гуманнасці, а не рыхтуюць да вайны».
Навагодні зварот Зяленскага:
Алесь Наваборскі belsat.eu