Турма – не тое месца, якое асацыюецца з усмешкамі і весялосцю, аднак, калі яна становіцца месцам, дзе чалавек праводзіць некалькі гадоў свайго жыцця, трэба неяк трымацца і працягваць жыць. І тут на паратунак прыходзіць гумар. З чаго смяюцца за кратамі? Як ставяцца да жартаў супрацоўнікі СІЗА і калоніяў? У чым спецыфіка турэмнага гумару? Распавядаюць былыя палітвязні.