Пра беларускага актывіста і блогера Змітра Грынкевіча мы пісалі, калі яго на пачатку траўня не ўпусцілі ў Грузію пасля візарану. Цяпер мужчына застаецца ў Ерэване, думае, што рабіць далей. Зміцер распавёў «Белсату» пра сваю сітуацыю, дзве розныя Грузіі (2021–2022 гадоў і сённяшнюю), а таксама пра тое, чым грузіны адрозніваюцца ад армянаў і чаму ўсім беларусам, якія застаюцца ў Сакартвэла, трэба мець план Б.