Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення з калоніі памёр былы палітвязень Валерый Богдан, паведамляе «Наша Ніва». Валерыю было 58 гадоў.
У Мачулішчах проста падчас прысягі затрымалі мужчыну, які прыйшоў на падзею як наведвальнік, паведамляе «Вясна». Пра гэта і іншыя парушэнні правоў у Беларусі – у аглядзе рэпрэсіяў.
Валанцёр Праваабарончага цэнтру «Вясна» Андрэй Чапюк эвакуяваны з Беларусі камандай «BYSOL». Пра гэта паведамляе сузаснавальнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак.
Напярэдадні стала вядома пра смерць яшчэ аднаго палітвязня. У 2023-м Валянцін Штэрмер быў прысуджаны за каментары супраць расейскай агрэсіі да пяці гадоў зняволення і накіраваны ў шклоўскую калонію – тую самую, дзе роўна чатыры гады таму загінуў іншы палітвязень, Вітольд Ашурак. Менавіта 21 траўня па ўсім свеце неабыякавыя беларусы адзначаюць Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.
Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкаю на надзейныя крыніцы. Пры гэтым абставіны трагедыі незразумелыя.
У папраўчай калоніі № 22 «Воўчыя Норы» ў Івацэвічах паводле распараджэння кіраўніцтва ў суботу, 17 траўня, уключылі ацяпленне. Нагодаю сталася агалоска смерці вязня, пра якую стала вядома некалькі дзён таму, піша тэлеграм-канал Mayday.Team.