Тэма недахопу медперсаналу звычайна ўзнікае падчас сезонных эпідэміяў. Цяпер надышоў менавіта такі момант. Вядома, як тут не абмеркаваць сітуацыю, якая склалася ў краіне пасля масавага ад'езду медыкаў на эміграцыю. І ўсе разумеюць, што гэта не магло не адбіцца на якасці медычнай дапамогі насельніцтву.