меркаваннi

35-ы Дзень Расеі. З усіх бакоў сумнае свята

Тысячы людзей размахваюць расейскімі сцягамі на Краснай плошчы, куды прыйшлі на канцэрт, прысвечаны Дню Расеі. Гэтае свята адзначаецца 12 чэрвеня. Масква, Расея. 11 чэрвеня 2023 года. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP Photo / East News

З якімі вынікамі Расея, краіна з насельніцтвам больш за 146 млн чалавек, сустракае сваё свята? 35 гадоў таму яго дата – 12 чэрвеня 1990 года, калі Расея перастала быць часткай СССР, – адразу выклікала дыскусіі. Камуністы казалі, што гэта пачатак распаду СССР і называлі гэта «днём незалежнасці ўлады ад народу». Іншыя казалі, што краіну, якая сама была каланізатарам, а не калоніяй, абсурдна называць незалежнай. Але жыццё паказала, што ад сваіх каланіяльных амбіцыяў улады Расеі і не збіраліся адмаўляцца. Апетыты толькі раслі. Праз пару гадоў пацяклі рэкі крыві то ў адной, то ў другой былой савецкай рэспубліцы.