навіны

Да Зяленскага вярнулася надзея: падобна, ЗША прапанавалі Украіне лепшую ўгоду

Уладзімір Зяленскі і cпецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг
Уладзімір Зяленскі і cпецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг. Кіеў, Украіна. 20 лютага 2025 года. Фота: President.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

Зяленскі расказаў, што сустрэча з Келагам «аднаўляе надзею». Дадаў, што «нам патрэбныя моцныя ўгоды». Паводле выдання «Axios», Штаты якраз прапанавалі Украіне абноўленую ўгоду, якая ўлічвае некаторыя асцярогі Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 лютага сустрэўся са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта Злучаных Штатаў Кітам Келагам. Пасля сустрэчы не праводзілі прэс-канферэнцыі – як перадае «Європейська правда», на просьбу амерыканскага боку.


Зяленскі напісаў у X каротка: «Добрая размова, шмат дэталяў. (...) Удзячны Злучаным Штатам за ўсю дапамогу і двухпартыйнае падтрыманне Украіне і ўкраінскаму народу. (...) Украіна гатовая да моцнага, сапраўды выгаднага пагаднення з прэзідэнтам ЗША аб інвестыцыях і бяспецы. Мы прапанавалі самы хуткі і канструктыўны спосаб дасягнення вынікаў. Нашая каманда гатовая працаваць 24/7».


Пра вынікі сустрэчы Зяленскі крыху больш расказаў у вечаровым відэазвароце:

,,

«Генерал Келаг – гэта сустрэча, якая аднаўляе надзею, і нам патрэбныя моцныя пагадненні з Амерыкаю. Пагадненні, якія напраўду спрацуюць. Я даручыў працаваць хутка і вельмі-вельмі акуратна. Эканомія і бяспека заўсёды маюць ісці поруч, і дэталі ўгодаў маюць значэнне: чым лепш дэталі прапісаныя, тым большы вынік».


Зяленскі расказаў, што абмеркаваў з Келагам сітуацыю на фронце, неабходнасць вызвалення палонных у Расеі, а таксама неабходнасць надзейнай і выразнай сістэмы гарантыяў бяспекі, «каб вайна не вярнулася і каб расейцы не губілі жыццяў». Дадаў: «Нам усім патрэбны мір: Украіне, Еўропе, Амерыцы, усім у свеце».


Прэзідэнт Украіны не ўдакладніў, з чым менавіта даручыў працаваць і што за ўгоды патрэбныя Украіне. Ды з кантэксту выглядае, што гаворка пра нейкую амерыканска-ўкраінскую ўгоду, якую маглі абмеркаваць з Келагам.


Выданне «Axios» са спасылкаю на ананімных чыноўнікаў з Украіны і ЗША, а таксама на тры крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, піша, што адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Доналда Трампа прапанавала Украіне «палепшаны» чарнавік угоды пра карысныя выкапні.


Крыніцы з абодвух бакоў, паводле «Axios», цяпер бачаць угоду больш імавернаю. Паводле адной з крыніцаў, некалькі памочнікаў Зяленскага «заклікалі яго падпісаць абноўленую прапанову, каб пазбегчы далейшага сутыкнення з Трампам і дазволіць прэзідэнту ЗША апраўдаць падтрыманне Украіны Штатамі».

,,

«У апошнім праекце былі істотныя паляпшэнні, і ён адпавядае ўкраінскаму заканадаўству», – кажа крыніца «Axios».


Прэзідэнт Злучаных Штатаў Доналд Трамп дае прэс-канферэнцыю ў сваёй рэзідэнцыі ў Мар-а-Лага, Флорыда, ЗША. 18 лютага 2025 года. Фота: Daniel Torok / The White House / Flickr

Трамп атакаваў Зяленскага. Што адказваюць ва Украіне і свеце

навіны

Трамп спадзяваўся атрымаць ад Украіны ўгоду на здабычу выкапняў эквівалентам $ 500 млрд. Паводле Зяленскага, на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы ЗША прапанавалі яму варыянт угоды, у якім Украіне не ўлічвалася абарона яе інтарэсаў. Паводле амерыканскіх медыяў, Штаты прапаноўвалі Украіне аддаць у амерыканскую ўласнасць 50 % украінскіх рэдказямельных металаў у абмен на працяг вайсковай дапамогі.


Увечары 19 лютага, пасля перамоваў ЗША з Расеяй у Саудаўскай Аравіі, Трамп заявіў, што Украіна «сарвала ўгоду». Ён атакаваў Зяленскага, назваўшы яго «дыктатарам», звінаваціў Украіну ў пачатку вайны супраць Расеі і фактычна запатрабаваў правесці ва Украіне выбары, каб дапусціць краіну да мірных перамоваў.


Трамп таксама назваў моцна завышаныя лічбы падтрымання Украіны Штатамі: казаў пра «300 з лішнім» мільярдаў дапамогі ад ЗША. На сайце ж Дзяржаўнага дэпартаменту 20 студзеня былі апублікаваныя такія лічбы: ЗША далі Украіне $ 69,2 млрд вайсковай дапамогі з пачатку расейскага ўварвання ў 2014 годзе, з гэтага $ 65,9 млрд – з пачатку поўнамаштабнай вайны. Разам з фінансавай і гуманітарнаю дапамогаю ЗША далі Украіне агулам каля $ 106 млрд. 


Адкуль Трамп узяў 500 млрд, невядома. Амерыканскае выданне «Bloomberg» мяркуе, што Украіна не мае такіх запасаў карысных выкапняў, якіх хоча Трамп. Ды доступ да здабычы прапанавала сама Украіна: такая прапанова была ў Плане перамогі, які Зяленскі прэзентаваў яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Супраць гэтага выступае Расея: просіць ЗША не «прадаваць» вайсковай дапамогі Украіне, а зусім не дапамагаць.


Пра доступ ЗША да карысных выкапняў Зяленскі раней казаў у інтэрв’ю турэцкай службе CNN гэтак: «Без гарантыяў бяспекі ўгода не будзе справядлівая. Калі мы хочам нешта даць, мы павінны нешта атрымаць узамен». І дадаў, што Украіна «гатовая да інвестыцыяў пры ўмове вызвалення акупаваных тэрыторыяў і абароны прыродных рэсурсаў», але не хоча быць «проста крыніцаю сыравіны».


Украіну падтрымліваюць Францыя, Данія, Нарвегія, Фінляндыя, Канада, Брытанія…


Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ (злева) і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс (справа) на перамовах у межах Мюнхенскай канферэнцыя па бяспецы. Мюнхен, Нямеччына. 14 лютага 2025 года. Фота: NATO / Flickr, CC BY-NC-ND 2.0

Уключаем алармізм? Якія вынікі Мюнхенскай канферэнцыі для Еўропы і Беларусі

Аналітыка

Зяленскі ў звароце таксама расказаў, што паразмаўляў з кіраўнікамі Францыі, Даніі, Нарвегіі, Фінляндыі, Канады, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, якія падтрымалі Украіну.


У X Зяленскі напісаў пра размовы падрабязней. Гэтак, пра размову з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам Зяленскі паведаміў: была канструктыўная, пазіцыі і планы выразна скаардынаваныя, «справядлівы мір ёсць нашаю супольнаю мэтаю».


Макрон жа ўвечары 20 лютага адказваў у X на пытанні карыстальнікаў, сярод іншага заявіў пра неабходнасць стварыць «масіўны абарончы план» для Еўропы, аб’яднаную армію.


Тым часам міністр замежных справаў Каралеўства Дэйвід Лэмі, праслухаўшы выступ міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова на закрытай сустрэчы міністраў замежных справаў «Вялікай дваццаткі» ў Паўднёвай Афрыцы, заявіў, што не бачыць жадання Расеі міру з Украінаю. Ды пра магчымы ўдзел брытанскіх міратворцаў адзначыў: «Мы і блізка не падабраліся да дамовы».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10