навіны

Каміль Клысіньскі: Лукашэнка беспрэцэдэнтна падпарадкоўваецца Пуціну

Беларускі салдат ахоўвае верталёт на Асіповіцкім вайсковым палігоне ў Беларусі падчас вучэнняў «Захад-2017». 18 верасня 2017 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Brendan Hoffman / Getty Images
Беларускі салдат ахоўвае верталёт на Асіповіцкім вайсковым палігоне ў Беларусі падчас вучэнняў «Захад-2017». 18 верасня 2017 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Brendan Hoffman / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Выглядае, што ў Менску адбыліся сакрэтныя перамовы паміж расейцамі, кітайцамі і рэжымам Лукашэнкі. Чаму міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, а затым генерал Аляксандр Вальфовіч пацвердзіў, што вучэнні «Захад-2025» згортваюцца? Пра гэта ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою разважае аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў Каміль Клысіньскі.

Сяргей Пеляса: У мяне складаецца ўражанне, што гісторыя са зменай фарматаў вучэння «Захад-2025» і колькасці гэтых вучэнняў сведчыць пра тое, што гэта будуць самыя малыя вучэнні, магчыма, у гісторыі на фоне вайны. Гэта і пра тое, што пазіцыі Лукашэнкі і Пуціна моцна адрозніваюцца ў справе міру і вайны. У справе бяспекі і заканчэння вайны. У той час, калі Пуцін прабуе працягваць вайну і ставіць нерэальныя ўмовы ўкраінцам і амерыканцам, Лукашэнка ўсялякімі спосабамі кажа пра мір, дапамагае пры абмене палоннымі. Міністр Хрэнін і генерал Вальфовіч кажуць пра тое, што маштаб змяншаецца. Ці згодны ты, што іхныя пазіцыі адрозніваюцца, нягледзячы на дэкларатыўную адзіную пазіцыю? І пра што гэта сведчыць. Ці мае Лукашэнка нейкае поле для манеўраў?


Каміль Клысіньскі: Напраўду, пазіцыя Лукашэнкі крыху іншая. Ён стаў вельмі прарасейскім пасля 2020 года і падпарадкоўваецца Пуціну беспрэцэдэнтна. Нават у 1990-х і ў пачатку 2000-х такога не было. 

,,

Беларусь – маленькая краіна, з маленькай арміяй, не прыстасаванай і не падрыхтаванай ні да якіх нападаў. Нават да правакацыйных нападаў на Літву, Латвію ці Польшчу. Беларусь, вядома ж, не можа ісці следам за расейскім імперыялізмам. Гэта немагчыма, нават калі б Лукашэнка вельмі хацеў. 


На жаль, для Лукашэнкі і Беларусі поля для манеўру няма. Я не згодны з тэзісам, што Лукашэнка мог абгуляць Пуціна. Гэта не той перыяд. Ён абгульваў Пуціна ў маленькіх кароткачасовых гульнях да 2020 года. Адносна газу, нафты, дыялогу з Захадам абгульваў і ўзмацняў свае пазіцыі. Але гульні з Захадам як такой няма. Кітай мог умяшацца, не магу выключаць такога варыянту. Усе гэтыя палёты, былі нейкія кансультацыі… Не зусім уяўляю, каб вялікадзяржаўныя палітыкі з Масквы пагадзіліся прыляцець у Менск на кансультацыі, бо Менск і Лукашэнка сталі цэнтрам кансультацыяў.

Аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў Каміль Клысіньскі. Скрынштот: Прасвет/ youtube
Аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў Каміль Клысіньскі. Скрынштот: Прасвет/ youtube
Нацыянальны сцяг Кітайскай Народнай Рэспублікі лунае на ветры на фоне жылых будынкаў, 20 мая 2025 года ў Чунцын, Кітай. Фота: Cheng Xin/Getty Images
Кітай робіць стаўку на Аляксандра Лукашэнку? навіны

Сяргей Пеляса: Што, калі гэта было на руку расейцам? Мы бачым, што вайна працягваецца. У расейцаў можа быць праблема і з тэхнікай, і з асабовым складам войска, каб яго выслаць у Беларусь ці ўвогуле на заходнія межы. Тут Лукашэнка ўсялякім чынам намякае. Можа, кітайцы дасылаюць далікатныя мэсіджы: давайце залагодзім абвастрэнне крызісу на мяжы з NATO! І расейцам гэта на руку. Яны не будуць казаць, што гэта яны, а вось Лукашэнка папрасіў… Звярні ўвагу, што расейскі бок ніяк не пракаментаваў. Хрэнін заявіў, Вальфовіч пацвердзіў – а расейцы маўчаць. Ім нявыгадна пра гэта казаць, бо гэта сведчыць пра іхную слабасць. Як ты думаеш?

Каміль Клысіньскі: Расейцы заўсёды вельмі інструментарна разгульвалі ўсе свае козыры. Былі вучэнні «Захад» паводле большых планаў, цяпер паводле меншых. Гэта найперш расейская гульня. Хрэнін і Вальфовіч выконваюць указанні з Масквы, ухваленыя Лукашэнкам, бо ў яго няма выбару. Магчыма, з нейкіх перамоваў з ЗША, з нейкіх кансультацыяў наконт таго, што ёсць, з перамоваў з Кітаем, з розных званкоў, пра якія мы не ведаем, і з кансультацыяў, якія ідуць наўпрост паміж Пекінам і Масквой. Я думаю, яны важнейшыя, чым кансультацыі ў Менску. З усіх размоваў вынікае, што Маскве гэтага пакуль не трэба. З гэтым я магу пагадзіцца. Калі раптам стане зноў трэба, яны абвесцяць, што ўсё ж такі перадумалі, і будуць прасоўваць больш войскаў. Хачу падкрэсліць, з самага пачатку назіранняў за тым, як рыхтуюцца вучэнні «Захад-2025», мне здаецца, што максімум яны рыхтавалі вялікую вайсковую дэманстрацыю сваёй гатовасці да саюзу. Ні ў які напад на Літву і Латвію я не верыў. Цяпер веру яшчэ менш. Калі наогул пра веру ў такіх пытаннях можна казаць. Гэтыя паведамленні пра 100-150 тысяч расейскіх вайскоўцаў ішлі з Кіева. Мы мусім і пра гэта памятаць.

Больш падрабязна пра гэта глядзіце тут:



belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10