навіны

Ціханоўская папрасіла Еўразвяз быць голасам беларусаў на мірных перамовах

Сустрэча Святланы Ціханоўскай з еўрапейскімі дыпламатамі ў Вільні. Фота: tsikhanouskaya.org
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з еўрапейскімі дыпламатамі ў Вільні. Фота: tsikhanouskaya.org
podpis źródła zdjęcia

Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская 18 лютага сустрэлася ў Вільні з амбасадарамі і кіраўнікамі дыпмісіяў 25 краінаў, акрэдытаваных у Літве. Сустрэчу з дыпламатычным корпусам арганізавала амбасада Польшчы, якая цяпер старшынюе ў Еўразвязе.

Падчас брыфінгу абмяркоўваліся сітуацыя з беларускімі палітвязнямі і шляхі іх вызвалення, ваенна-палітычнае становішча ў рэгіёне, магчымыя перамовы наконт Украіны, падтрыманне незалежных медыяў ды праблемы беларусаў у выгнанні. Святлана Ціханоўская распавяла пра вынікі Мюнхенскай канферэнцыі і Давоскага форуму, падзялілася планамі дэмакратычных сілаў і падзякавала дыпламатам і міжнароднай супольнасці за салідарнасць і падтрыманне. Яна таксама падзякавала новай адміністрацыі ЗША за спрыянне ў кейсе з вызваленнем палітвязняў.

Адносна магчымых мірных перамоваў яна адзначыла, што яны датычаць не толькі Украіны, але «закранаюць увесь рэгіён: Беларусь, Малдову, бяспеку ўсёй Еўропы».

,,

«Пытанне Беларусі павінна быць уключанае ў абмеркаванні. І калі нас там няма, мы спадзяёмся, што вашыя ўрады і Еўрапейскі Звяз будуць нашым голасам. Менавіта таму мы выступаем за тое, каб Еўрапейскі Звяз быў за перамоўным сталом», – сказала Ціханоўская.


Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ (злева) і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс (справа) на перамовах у межах Мюнхенскай канферэнцыя па бяспецы. Мюнхен, Нямеччына. 14 лютага 2025 года. Фота: NATO / Flickr, CC BY-NC-ND 2.0

Уключаем алармізм? Якія вынікі Мюнхенскай канферэнцыі для Еўропы і Беларусі

Аналітыка

Якія санкцыі можна здымаць за вызваленне палітвязняў?

Дэмакратычныя лідарка заявіла, што машына рэпрэсіяў у Беларусі працягвае працаваць, у тым ліку супраць беларусаў, якія жывуць за мяжой, і іхных сем’яў. Усё часцей арыштоўваюць і замежных грамадзянаў, «каб выкарыстаць іх у якасці разменнай манеты».

«Мы ўсе чулі дыскусію пра магчымае вызваленне палітычных зняволеных узамен на прыпыненне некаторых амерыканскіх санкцыяў. Тут мы павінны разглядаць санкцыі як інструмент. Калі рэжым сапраўды вызваляе палітвязняў і спыняе рэпрэсіі, то некаторыя амерыканскія санкцыі могуць быць аслабленыя ці прыпыненыя, але не скасаваныя. Калі рэпрэсіі працягваюцца і ўзмацняюцца – санкцыі павінны быць больш жорсткімі. Пры гэтым усе еўрапейскія санкцыі ў цяперашніх умовах мусяць заставацца нязменнымі», – сказала яна.

Ціханоўская таксама падзякавала еўрапейскім урадам за непрызнанне «выбараў» у Беларусі: «Рэжым не змог сябе легітымізаваць – ні ў вачах беларусаў, ні ў вачах міжнароднай супольнасці».

,,

«Гэты фарс нічога не змяняе ні для свету, ні для нас. Мы працягваем працаваць дзеля пераменаў у нашай краіне, захавання нашай незалежнасці і абароны інтарэсаў беларусаў», – заявіла яна.


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі на палях Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі правяла сустрэчу з Кітам Келагам, спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ў справе Расеі і Украіны. На сустрэчы Ціханоўская «адзначыла паспяховае вызваленне трох закладнікаў з турмы, уключаючы двух палітычных зняволеных», а таксама «падзякавала адміністрацыі Трампа за падтрымку і каардынацыю ў гэтым пытанні». Апроч таго, абмяркоўвалася магчымасць прызначэння спецпасланніка ў справе Беларусі і «важнасць уключэння беларускага пытання ў перамовы аб Украіне».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10