Рада Еўропы і яе генеральны сакратар Ален Бэрсэ ў сваіх сацыяльных сетках выказалі падтрыманне беларускім дэмакратычным сілам. З уладамі Беларусі яны разарвалі стасункі ў 2022 годзе.
Беларускія сілавікі вельмі незадаволеныя праз тое, што на волю выйшаў былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі. Пра гэта ў эфіры «Белсату» распавёў прэс-сакратар «BELPOL» Аляксандр Кабанаў са спасылкай на крыніцы арганізацыі ў Беларусі.
Сяргей Ціханоўскі, былы палітычны вязень, муж лідаркі дэмакратычных сілаў Беларусі Святланы Ціханоўскай, апавёў у эфіры «Белсату» пра свае першыя перажыванні і жаданні на волі.
У сталіцы Бельгіі 11 чэрвеня пачалося пасяджэнне Кансультатыўнай групы Еўразвязу адносна Беларусі – пляцоўкі, якая яднае прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і еўрапейскіх інстытутаў. Гэта ўжо пятая сустрэча ў такім фармаце, заявілі ў Офісе Святланы Ціханоўскай.