У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» YouTube-канал гурта «Brutto», на які падпісаныя 225 тысячаў чалавек.
Прызнаць YouTube-канал BRUTTO NOSTRA «экстрэмісцкім» пастанавіў суд Ганцавіцкага раёну 26 красавіка, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
«Brutto» – адзін з папулярных праектаў Сяргея Міхалка, утвораны пасля распаду «Ляпіса Трубяцкога». У 2018 годзе гурт прыпыніў існаванне (у 2020-м ізноў аб’яднаўся для аднаго канцэрту).
Апошняе відэа на прызнаным «экстрэмісцкім» канале калектыву з’явілася два гады таму.
Нагадаем, што ў жніўні 2024-га ўлады Беларусі прызналі «экстрэмісцкаю песню» «Ляпіса Трубяцкога» на верш Янкі Купалы «Не быць скотам».
Акрамя You-Tube-каналу «BRUTTO NOSTRA», Ганцавіцкі суд прызнаў экстрэмісцкім YouTube-каналы «Кабинет Никитенко», «Novaja Ziamlia», TikTok-старонка «zloybelevrey», старонка ў Instagram «krok.kult», суполка «Укантакце «Вольная Беларусь», Telegram-каналы, чаты і боты «Молодёжное движение ДоЛГБ», «Долгонутый чат», «Минск», «Должностная анкета», «Долгонутые предложения», а таксама сайт і старонкі ў сацсетках праекту «BY teatr».
Раман Шавель belsat.eu