Новая прэзідэнцкая адміністрацыя Доналда Трампа ў ЗША за няпоўны месяц пасля інаўгурацыі ўжо паспела выклікаць крытыку ў свой бок з самых розных прычынаў. Аднак Яраслаў Раманчук, прэзідэнт Міжнароднага інстытуту свабоды, з гэтым пераважна нязгодны. У размове з «Белсатам» ён патлумачыў свае непапулярныя думкі на гэты конт.