вайна

Трамп не спыніў вайны ва Украіне за адзін дзень. Што далей? Пуцін не здаецца, але пачынае нервавацца

Вайскоўцы ўкраінскага 14-га асобнага палка беспілотных авіяцыйных комплексаў
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вайскоўцы ўкраінскага 14-га асобнага палка беспілотных авіяцыйных комплексаў. Фота: 14reg.army

Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае 1072 дні, з анексіі Крыму і развязвання Расеяй вайны на Данбасе мінула амаль 11 гадоў. Доналд Трамп абяцаў спыніць гэтую вайну за дзень, калі зробіцца прэзідэнтам, ды за першыя 10 дзён не відаць нават пачатку перамоваў. «Белсат» пераказвае, што адбываецца вакол гэтай вайны за апошнія дні.