навіны

ЗША пагрозамі ўгаварылі Панаму не працягваць мемарандум аб узаемаразуменні з Кітаем

Прэзідэнт Панамы Хасэ Рауль Муліна і дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб’ёў. Фота: presidencia.gob.pa
Прэзідэнт Панамы Хасэ Рауль Муліна і дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб’ёў. Фота: presidencia.gob.pa
podpis źródła zdjęcia

Улады Панамы пайшлі на саступкі Злучаным Штатам Амерыкі ў пытанні кантролю над Панамскім каналам і ў змаганні з нерэгулярнай міграцыяй. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі прэзідэнта рэспублікі.

Доналд Трамп на прэс-канферэнцыі ў рэзідэнцыі Мар-а-Лага. Флорыда, ЗША. 7 студзеня 2025 года. Фота: Scott Olson/Getty Images
«Нармалізуе пазіцыю Пуціна». Навошта Трамп захацеў анексаваць Грэнландыю? Аналітыка

Як паведамляецца, прэзідэнт Панамы Хасэ Рауль Муліна прыняў 2 лютага дзяржаўнага сакратара ЗША Маркаў Руб’ёў, у выніку чаго «быў дасягнуты прагрэс у пытаннях кантролю нерэгулярнай міграцыі і гандлю».

У прыватнасці, Панама абавязалася не падаўжаць мемарандум аб узаемаразуменні, падпісаны з Кітаем 17 лістапада 2017 года. Пры гэтым дамоўлена пашырыць мемарандум аб узаемаразуменні у садзейнічанні і супрацы ў пытаннях іміграцыі, падпісанага 1 ліпеня 2024 года з ЗША.

Таксама вызначана, што тэхнічная група адміністрацыі Панамскага каналу будзе дапамагаць службовым асобам, прызначаным урадам ЗША, каб высветліць усе сумненні адносна працы воднага шляху. Падчас сустрэчы прэзідэнт Муліна адзначыў, што Панамскі канал гэта аўтаномнае ўтварэнне, якое дзейнічае незалежна ад партоў на канцах Карыбскага басейну і панамскага Ціхага акіяну.

,,

«Я разумею, што гэта выклікае занепакоенасць прэзідэнта Доналда Трампа, у залежнасці ад моманту падпісання гэтых дамоваў і сітуацыі, якая існуе сёння, больш вакол партоў, чым вакол Панамскага канала», – растлумачыў Муліна на прэс-канферэнцыі.


Чым пагражалі ЗША

У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША ў сваю чаргу адзначылі, што «цяперашняя пазіцыя ўплыву і кантролю Камуністычнай партыі Кітаю над Панамскім каналам ёсць пагрозаю для каналу і парушэннем Дамовы аб Пастаянным нейтралітэце і функцыянаванні Панамскага каналу».

,,

«Міністр Руб’ёў даў ясна зразумець, што гэты статус-кво непрымальны і што пры адсутнасці неадкладных зменаў Злучаныя Штаты павінныя прыняць захады, неабходныя для абароны сваіх правоў у адпаведнасці з Дамовай», – заявілі ў Дзярждэпе.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вайскоўцы ўкраінскага 14-га асобнага палка беспілотных авіяцыйных комплексаў. Фота: 14reg.army
Трамп не спыніў вайны ва Украіне за адзін дзень. Што далей? Пуцін не здаецца, але пачынае нервавацца Вайна

Дзяржаўнысакратар ЗША таксама падкрэсліў важнасць супольных намаганняў дзеля спынення крызісу нелегальнай міграцыі і падзякаваў прэзідэнту Муліна за падтрыманне супольнай праграмы рэпатрыяцыі. Ён падкрэсліў імкненне да паляпшэння інвестыцыйнага клімату і забеспячэння роўных умоваў для сумленнай канкурэнцыі з боку амерыканскіх кампаніяў. Руб’ёў таксама высока ацаніў падтрыманне Муліна дэмакратычнай і вольнай Венесуэлы.

У выніку сустрэчы Руб’ёў заявіў пра важны крок у аднаўленні стратэгічных стасункаў паміж ЗША і Панамай у адпаведнасці з бачаннем прэзідэнта Трампа.

Раней Трамп пагражаў Панаме, называючы канал неабходным «для эканамічнай бяспекі ЗША». Панамскі канал, што злучае Ціхі акіян з Карыбскім морам і Атлантычным акіянам, застанецца пад суверэнітэтам Панамы, запэўнілі ў МЗС краіны. Там адзначылі, што гэтае пытанне нават не вымагае абмеркавання:

«Каналам кіруюць толькі панамцы, і так яно і застанецца».

Да 1999 года канал кантралявалі амерыканцы, інфраструктуру перадалі пад кіраванне Панамы паводле дамовы, падпісанай яшчэ ў 1977 годзе тагачасным прэзідэнтам ЗША Джымі Картэрам.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10