навіны

Трамп упэўнены: ЗША атрымаюць кантроль над Грэнландыяй

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: overclockers.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: overclockers.ru
podpis źródła zdjęcia

Амерыканскі прэзідэнт Доналд Трамп лічыць, што Злучаныя Штаты ўрэшце атрымаюць кантроль над Грэнландыяй, бо гаворка вядзецца пра «свабоду свету». 

Доналд Трамп на прэс-канферэнцыі ў рэзідэнцыі Мар-а-Лага. Флорыда, ЗША. 7 студзеня 2025 года. Фота: Scott Olson/Getty Images

«Нармалізуе пазіцыю Пуціна». Навошта Трамп захацеў анексаваць Грэнландыю?

Аналітыка

Пра гэта Доналд Трамп заявіў журналістам на борце самалёта «Air Force One», дадаўшы, што 56 тысяч жыхароў востраву «хочуць быць з намі», паведамляе ВВС.

Гэтыя словы прагучалі пасля паведамленняў аб тым, што прэм’ер-міністр Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн падчас жорсткай тэлефоннай размовы з Трампам на мінулым тыдні настойвала, што Грэнландыя не прадаецца.

«Я думаю, што насельніцтва [Грэнландыі] хоча быць з намі», паўтарыў Трамп на борце прэзідэнцкага самалёта. «Я сапраўды не разумею, на што тут прэтэндуе Данія, але гэта было б вельмі недружалюбна, калі б яны не дазволілі гэтаму адбыцца, бо гэта неабходна для абароны свабоднага свету», дадаў ён.

Упершыню Трамп узняў пытанне аб набыцці Грэнландыі ў 2019 годзе падчас свайго першага тэрміну. Ён сцвярджаў, што кантроль ЗША над востравам ёсць «абсалютнай неабходнасцю» дзеля міжнароднай бяспекі.

«Я думаю, што Грэнландыю мы атрымаем, бо гаворка ідзе пра свабоду свету, працягнуў Трамп. Гэта не мае ніякага дачынення да Злучаных Штатаў, акрамя таго, што мы тыя, хто можа забяспечыць свабоду. Яны не могуць».

Вядома, што ў пятніцу, 24 студзеня, Доналд Трамп падчас тэлефоннай размовы з прэм’ер-міністрам Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн падкрэсліў сур’ёзнасць сваіх намераў набыць Грэнландыю. Размова доўжылася 45 хвілінў і, паводле пяці дзейных і былых высокапастаўленых чыноўнікаў Еўразвязу, прайшла на павышаных танах.

Мэтэ Фрэдэрыксэн заявіла, што дала зразумець амерыканскаму прэзідэнту: Грэнландыя, якая ёсць аўтаномным рэгіёнам Даніі, «не прадаецца», нягледзячы на «вялікую зацікаўленасць» ЗША. У той жа час адзначаецца, што Трамп паводзіў сябе агрэсіўна і канфрантацыйна, нават пры тым, што Фрэдэрыксэн прапанавала ўзмацніць супрацу паміж Даніяй і ЗША ў пытаннях ваенных базаў і распрацоўвання карысных выкапняў. Белы дом пакуль не каментаваў гэтага інцыдэнту.

Нагадаем, што адной з ідэяў Доналда Трампа ёсць таксама далучэнне да Злучаных Штатаў Канады і Мексікі.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10