Вайна

У Маскве на выхадзе з дому ўзарвалі расейскага генерала – начальніка хімічных войскаў

Расейскі генерал Ігар Кірылаў. Фота: rossaprimavera.ru
Расейскі генерал Ігар Кірылаў. Фота: rossaprimavera.ru
podpis źródła zdjęcia

Выбух прагрымеў на Разанскім праспекце ў Маскве. У выніку гэтага два чалавекі загінулі – расейскі генерал і ягоны памочнік, паведамілі расейскія медыі.

«На Разанскім праспекце адбыўся выбух невядомай выбуховай прылады. Парушана шкленне з першага па трэці паверхі, таксама пашкоджаныя ўваходныя дзверы пад’езда, загінулі два чалавекі», – паведаміў суразмоўца РИА Новости ў экстранных службах.

На месцы здарэння працуе следчая група, следчыя аглядаюць месца здарэння. Паводле факту здарэння СК распачаў крымінальную справу. Усталяванне абставінаў кантралюе пракуратура Масквы.

Блізкі да расейскіх сілавікоў тэлеграм-канал Mash паведамляе, што ў выніку выбуху загінуў генерал-лейтэнант Войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны ВС РФ Ігар Кірылаў. Паводле выдання, разам з Кірылавым загінуў ягоны кіроўца Ілля П., які прыехаў па начальніка, каб адвезці на працу.

Кірылаў разам з памочнікам выходзілі з пад’езда дома на Разанскім праспекце каля 06:00, калі адбыўся выбух. Выбуховая прылада была замацаваная на ручцы самакату. Мужчыны памерлі на месцы.

9 снежня сталася вядома, што ў цэнтры Данецку падарвалася машына «Toyota Land Cruiser», пад якую была закладзеная выбухоўка – 100 грамаў у тратылавым эквіваленце. У аўтамабілі ў той момант былі начальнік Аленаўскай калоніі Сяргей Еўсюкоў і ягоная жонка. На тэрыторыі гэтай установы ў ліпені 2022 года загінулі дзясяткі ўкраінскіх ваеннапалонных.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10