навіны

У Гданьску хочуць паставіць Крыж змагарам за Беларусь

Праект крыжа падрыхтаваў архітэктар Станіслаў Шыманскі, выканаўцамі будуць муляр Раман Лебрэхт і сталяр Ян Асоўскі
Праект крыжа падрыхтаваў архітэктар Станіслаў Шыманскі, выканаўцамі будуць муляр Раман Лебрэхт і сталяр Ян Асоўскі. Фота: zrzutka.pl
podpis źródła zdjęcia

Арганізатары збору – Беларускае культурніцкае таварыства «Хатка» – спадзяюцца, што ўдасца сабраць патрэбную суму для ўсталявання крыжа і скончыць працы да канца жніўня 2025 года.

Арганізатары збору – Беларускае культурніцкае таварыства «Хатка» – кажуць, што ідэя крыжа змагарам за Беларусь нарадзілася яшчэ падчас святкавання стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, 25 сакавіка 2018 года.


«Тады мы вырашылі ўшанаваць памяць тых, хто змагаўся за вольную і дэмакратычную Беларусь. Шмат хто з іх дасюль не мае магілы, загінуўшы недзе ў савецкай высылцы, ці расстраляны ў Курапатах або ў засценках НКВД. У Гданьску, над морам, пасяліліся сем’і беларускіх дзеячаў, якія былі арыштаваныя пасля ІІ сусветнай вайны за тое, што марылі пра сапраўдную сваю краіну і дзеля яе працавалі. Можна згадаць хаця б агранома Баляслава Лапыра з Глыбокага ці доктара, псіхіятра Станіслава Грынкевіча, якія невядома дзе і калі закончылі трагічна сваё жыццё. У Гданьску перад вайною памёр Вячаслаў Адамовіч, адзін з лідараў антыбальшавіцкага «Зялёнага дуба», але ніхто не ведае, дзе ён пахаваны», – адзначаюць арганізатары.


Пакуль «Хатка» намагалася атрымаць патрэбныя згоды ўладаў, здарыліся жнівеньскія выбары і пратэсты ў Беларусі, а з імі і новыя ахвяры рэжыму.


Праект крыжа падрыхтаваў архітэктар Станіслаў Шыманскі, выканаўцамі будуць муляр Раман Лебрэхт і сталяр Ян Асоўскі.


«Звяртаемся да сумлення ўсіх беларусаў адгукнуцца на нашую ініцыятыву і падтрымаць фінансава наш праект, які павінны закончыць да канца жніўня 2025 года. Крыж з каменнымі табліцамі будзе ўсталяваны на Гарнізонных могілках у Гданьску ды будзе месцам памінання нашых продкаў і змагароў за Беларусь», – кажуць стваральнікі ініцыятывы.


На пакупку матэрыялу на крыж і яго ўсталяванне трэба сабраць 25 тысячаў злотых, пакуль сабралі 5 % – 1267 злотых. Да канца збору ёсць 8 дзён.


Нагадаем, БКТ «Хатка» – адная з найстарэйшых зарэгістраваных беларускіх дыяспараў у Польшчы.


Ахвяраваць грошы можна праз праз платформу «Zrzutka» ці банкаўскі перавод:


Беларускае культурніцкае таварыства «Хатка»

Нумар рахунку: 46 1600 1462 1026 9334 3000 0002

Białoruskie Towarzystwo Kulturalne

Tytuł przelewu: Darowizna na cele statutowe


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10