навіны

Генпракуратура: па ўсіх рэгіёнах выкрытая сетка дваровых чатаў

Генеральная пракуратура Беларусі
Генеральная пракуратура Беларусі. Фота: ont.by
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі людзей ізноў караюць за ўдзел у дваровых чатах – на жыхароў розных рэгіёнаў заведзеныя крымінальныя справы, абвінавачаным пагражае да 15 гадоў зняволення.

Кіраўнік аддзелу нагляду за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Генеральнай пракуратуры Беларусі Валер Шуляк распавёў у эфіры СТБ, што «літаральна два тыдні таму ў Беларусі па ўсіх рэгіёнах была выкрытая сетка гэткіх (дваровых – Рэд.) чатаў, якія спрабавалі аб’яднацца ў арганізацыю».

,,

«Гэтая спроба не мела поспеху. Людзі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці», – заявіў прадстаўнік пракуратуры.


Аўтар: мастак Дэ Лёс. Крыніца: Белсат

У 2024 годзе ў «экстрэмісцкі» спіс дадалі амаль 2000 матэрыялаў

навіны

Шуляк не ўдакладніў, колькі фігурантаў у новай справе, але зазначыў, што «артыкул даволі сур’ёзны» і ўдзельнікам чатаў пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.


Адначасова прадстаўнік Генпракуратуры зазначыў, што «сітуацыя застаецца даволі стабільнай» і сёлета «здзейснена на 35 % менш злачынстваў экстрэмісцкага характару», чым у 2023 годзе, і папярэдзіў, што людзей, якія выношваюць планы «зноў запаліць пажар у нашым агульным доме», знойдуць і будуць караць паводле закону. Гэта датычыць таксама тых, хто захоча арганізаваць мітынгі, шэсці ды іншыя масавыя мерапрыемствы такога кшталту.


14 лістапада па ўсёй Беларусі прайшла чарговая хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў. Рэйд учынілі працаўнікі КДБ. Шматлікія паведамленні пра затрыманні прыйшлі з Гарадзенскай вобласці, Баранавічаў, Менску. Аблава закранула сваякоў палітзняволеных, арышты і ператрусы прайшлі ў шмат якіх людзей, шукалі доказы атрымання дапамогі. Вядома таксама, што прыходзілі да ўдзельнікаў самых розных рэгіянальных ініцыятываў, не звязаных з палітыкай.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10