навіны

Па ўсёй Беларусі затрымлівалі сваякоў палітвязняў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: eurasia.expert
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: eurasia.expert
podpis źródła zdjęcia

14 лістапада па ўсёй Беларусі прайшла чарговая хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Як паведамляе «Вясна», рэйд па ўсёй краіне ўчынілі працаўнікі КДБ. Фонд «Краіна для жыцця» адзначае шматлікія паведамленні пра затрыманні ў Гарадзенскай вобласці, Баранавічах і ў Менску.

Паводле dissidentBY, аблава закранула сваякоў палітзняволеных, арышты і ператрусы прайшлі ў шмат якіх людзей, шукалі доказы атрымання дапамогі.

,,

«Уся служба эвакуацыі "BYSOL" працуе поўным складам у сувязі з сённяшняй аблавай. Заявак шмат. Выводзім людзей з-пад удару», – адзначыў кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак.


Першым пра затрыманні, якія праводзіць КДБ, 14 лістапада паведаміў тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область». Маштаб аблавы пакуль невядомы.


Таксама глядзіце ў сюжэце:


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10