Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) выступіў з заявай з нагоды прызнання яго 9 ліпеня «тэрарыстычнай арганізацыяй» з боку Генеральнай пракуратуры Беларусі. У АПК адзначылі, што пад апісанне тэрарыстычнай арганізацыі найбольш пасуюць улады краіны.
Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) прызнаны «тэрарыстычнай арганізацыяй». Пра гэта 9 ліпеня паведаміла Генеральная пракуратура Беларусі.
Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да былога першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі (БЧ) Пятра Дулуба, якога вінавацяць у карупцыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.