навіны

У Беларусі пройдзе суд за «адмаўленне генацыду беларускага народа»

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Фота: prokuratura.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Жыхара Меншчыны будуць судзіць паводле абвінавачанняў у адмаўленні генацыду беларускага народу і абразе Аляксандра Лукашэнкі, якія былі апублікаваныя ў «Аднакласніках».


Паводле матэрыялаў справы, 54-гадовы жыхар Менскага раёна з кастрычніка 2020 года па лістапад 2023 года стварыў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» адкрытую групу, у якой з’яўляўся адміністратарам.

У групе ён размясціў шэраг публікацый, у якіх даваў «відавочна негатыўную ацэнку» Аляксандру ЛУкашэнку.

,,

«Там жа размясціў публікацыю, у якой адмаўляў масавае знішчэнне вайскоўцамі 118-га шуцманшафт-батальёна ахоўнай паліцыі і асаблівага батальёна СС А. Дырлевангера мірных жыхароў вёскі Хатынь у выніку карнай аперацыі 22 сакавіка 1943 года, вынікам якой сталі спаленне жыўцом і расстрэл 149 грамадзянаў БССР, у тым ліку 75 дзяцей», – адзначаецца на сайце Генеральнай пракуратуры РБ.


Мужчына зараз знаходзіцца пад вартай.

Гэта фактычна першы суд, які адбудзецца па справе аб адмаўленні генацыду беларускага народу.

У снежні 2021 года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла закон «Аб генацыдзе беларускага народа». На пачатку 2022 года ў Крымінальны кодэкс Беларусі дадалі артыкул, які прадугледжвае пакаранне за адмаўленне факту «генацыду беларускага народа». За гэта могуць прызначыць да пяці гадоў пазбаўлення волі, а ў выпадку паўторнага парушэння – да дзесяці гадоў.

Згодна з законам, пад «генацыдам беларускага народа» маюцца на ўвазе злачынствы, учыненыя нацыстамі і іх памагатымі, а таксама антысавецкімі «нацыяналістычнымі фармаваннямі» на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) у перыяд з 22 чэрвеня 1941 года па 31 снежня 1951 года.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10