Меркаваннi

Чым і навошта нам заменяць YouTube

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Як мог бы выглядаць лагатып «Беларускага Youtube». Калаж: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Як мог бы выглядаць лагатып «Беларускага Youtube». Калаж: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Палітыка відэа-хостынгу простая – за мір і дэмакратыю, супраць войнаў і дыктатараў. Застаецца пытанне, як пры такой палітыцы беларускія дзяржаўныя каналы АНТ, БТ, СТВ і БелТА працягваюць спакойна распаўсюджваць дэзінфармацыю?

Мабыць гэтым жа пытаннем «Як?», а таксама «Наколькі доўга?» задаюцца і ў самой Адміністрацыі галоўнага тэлегледача. І менавіта праз такое меркаванне пра недаўгавечнасць далікатнага балансу патрабуецца стварэнне дадатковай падпоркі для відэа ўласнай платформы. Усё проста, але пытанні ўсё роўна застаюцца.


Па-першае, усе тыя ж каналы маюць сёння ўласныя магчымасці распаўсюджваць кантэнт праз інтэрнэт-сайты, якія ім належаць. Чым яны і займаюцца.


Па-другое, нягледзячы на неканкурэнтаздольнасць ні ВК-відэа, ні RuTube, тым не менш там ужо маецца дастаткова прыкметная аўдыторыя і гэтыя пляцоўкі, відавочна, больш перспектыўныя, чым стварэнне беларускага хостынгу.


Праўда, пры адным «але»... Калі Беларусь не збіраецца здзейсніць нейкі «прыжок с переподвыперевертом» і ў чарговы раз прадэманстраваць сваю шматвектарнасць. У гэтым выпадку стаўка на распаўсюджванне кантэнту праз расейскія каналы можа і не зайсці. І, пры магчымасці такога манеўру, уласная пляцоўка, няхай і з мінімальнай аўдыторыяй, выглядае нашмат лепш.


Ды а што ж з тэлеканалам? Дык, уласна кажучы, нічога.


,,

«Гучыць яно, вядома ж, прыгожа, асабліва калі ўзгадаць пра «саюзны медыяхолдынг». Але! Нават патрыятычныя гледачы, з тых, мозг якіх пакуль не закране склерозам, павінны ўспомніць, што ў нас жа ўжо быў і «саюзны» тэлеканал «Мір», і інфармацыйны «Беларусь 24», і яны працягваюць вяшчаць. І чым жа news.by будзе адрознівацца ад belta.by, калі рабіць яго будуць адны і тыя ж людзі па адных і тых жа шаблонах? Правільны адказ – нічым.


Гэтыя «скокі з бубнамі», якія абвастрыліся і абумоўленыя «яккбывыбарамі», якія намаляваліся на гарызонце праз паўгады, і правільным разуменнем профільных кіраўнікоў таго інфармацыйнага поля, у якім знаходзіцца беларускі грамадзянін, калі, нягледзячы на нібыта мільённую колькасць падпісчыкаў канала АНТ, рэдкае выданне «Главных новостей» дабіраецца да 30 000 праглядаў.


І, разумеючы інфармацыйную рэчаіснасць, замест праекту «перабудовы ўжо існага» галоўнаму тэлезаўзятару своечасова прадалі праект «пабудовы новага» – маўляў, «вось гэтым разам у нас дакладна атрымаецца»! І грошай ён, гэты тэлезаўзятар, вядома ж, даў. Навошта? Ад непісьменнасці. А яшчэ ад дзіўнай памылкі, якая праскочыла ў яго тэзах, маўляў, «ды ў нас жа ёсць чым ганарыцца за 30 гадоў? Гэта ж проста трэба правільна падаць, распавесці?».


Так, ён верыць. Верыць у тое, што справа не ў тым, што яго гібрыд сорамна-алігархічнай мадэлі дзяржавы праваліўся, а ў тым, што пра вынікі проста няўмела, няправільна распавядаюць бесталковыя падначаленыя.


Ды гэтым жа разам дакладна атрымаецца, праўда?


Аляксандр Кныровіч / Авер belsat.eu


Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванні аўтара

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш

апошнія

Item 1 of 10