Меркаваннi

Старым тут не месца

Людзі на вуліцах Менску, Беларусь
Людзі на вуліцах Менску, Беларусь. 14 траўня 2021 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын паабяцаў, што ў гэтай пяцігодцы скончыць з субсідаваннем насельніцтву жыллёва-камунальных і транспартных паслуг. Калі ў вас ёсць якіясьці сумневы, недавер да калумніста «Белсату», адкрыйце любое дзяржаўнае СМІ, там проста і недвухсэнсоўна так напісана пра праграму развіцця эканомікі краіны на наступную пяцігодку. Дзяржаўнай расейскай мовай – да 2029 года грамадзяне павінны аплочваць ЖКГ у памеры 100%.

Упс. На фоне «самай сацыяльна арыентаванай» краіны, пра што нам штодня паведамляюць дзяржаўныя СМІ, ініцыятыва гучыць крыху парадаксальна, пагадзіцеся?

І зразумела, што бюджэт у нас зусім слабенькі, і грошай там крыху не хапае, але! Зноў дзіркі будзем закрываць за кошт грамадзян? Можа, дачакаемся пакуль бульба патаннее?

Ці шмат так можна сабраць? Па апошніх заявах чыноўнікаў, беларусы аплочваюць каля 80% сабекошту гэтых паслуг, і выдаткуюць на іх 6% сваіх даходаў. Было 6%, стане 7,2% – быццам бы і невялікая розніца, але...

,,

Чаму беларусы павінны плаціць больш, чым «сацыяльна неарыентаваныя» палякі? Там жа таксама цяпер 6% ад даходаў, толькі даходы гэтыя ў тры разы вышэйшыя (і гэта я яшчэ не ўспамінаю пра аб'ём і якасць гэтых паслуг).


Тады, у чым сацыяльная арыентаванасць, калі горш і даражэй?

З транспартам наогул нешта дзіўнае. Не так даўно, абгрунтоўваючы чарговае павышэнне коштаў паездак (адразу на 8-12%), чыноўніца Менгарвыканкама заявіла, што поўны сабекошт праезду ў Менску – 3 рублі.

Паралельна з гэтым Варшаўская мэрыя паведаміла, што яны таксама субсідуюць паездкі, і ў іх сабекошт паездкі – 4 злотых, або 3,3 рубля (на 10% даражэй, чым у Менску)…

Людзі садзяцца ў трамвай. Варшава, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Людзі садзяцца ў трамвай. Варшава, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат

А цяпер пытанне да знаўцаў: як жа так?

Заробак кіроўцы аўтобуса ў Варшаве вышэйшы чым у Менску ўтрая, кошт бензіну вышэйшы ўдвая, кошт самога аўтобуса таксама значна даражэйшы. Як жа атрымліваецца, што кошт праезду практычна аднолькавы? Што такога асаблівага ведаюць у Варшаве, чаго не ведаюць у Менску?

Ну і калі зазірнуць крыху глыбей, то можна знайсці яшчэ адну загадку. Праязны на ўсе віды транспарту ў Менску каштуе 56,97 рубля на месяц і магчымасць куплі на тры месяцы была ўведзеная, а потым скасаваная пару гадоў таму, таму – 171 рубель без 9 капеек.

А што ж у Варшаве? Там дорага; калі без зніжак, выходзіць 230 рублёў, гэта значыць на траціну даражэй пры розніцы заробкаў у тыя ж тры разы. Гэта як? Гэта наогул што?

,,

Ну і, каб ужо зусім разбурыць ілюзію ранейшай сацыяльнай арыентаванасці, трэба згадаць, што для «сеньёраў» (пенсіянераў, людзей старэйшых за 65 гадоў) праезд у гарадскім транспарце ў Варшаве каштуе ўсяго 41 з невялікім рубель... у год. Так, менавіта ў год. Гэта значыць 3,4 рубля ў месяц. А калі вам пераваліла за 70, тады наогул катайцеся бясплатна, хоць цэлы дзень.


Беларускія ж «сацыяльна абароненыя» пенсіянеры аплочваюць праезд па поўных тарыфах, незалежна ад узросту. І вось, да 2029 года гэтых самых пенсіянераў пацешаць 100% аплатай транспарту. І ў 65, і ў 70, і ў 99 гадоў.

Па-мойму, выдатнае рашэнне. А няма чаго па горадзе ў такім узросце гойсаць – сядзіце дома, глядзіце тэлевізар.

Беларусь для маладых, здаровых і багатых.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10