Меркаваннi

Беларусы не зрабілі выбару паміж ЕЗ і РФ? Гэта хлусня

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: АК / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: АК / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Мы другі год звяртаемся да свету з просьбай аб дапамозе.

У 2020 годзе, у час максімальнай палітычнай актыўнасці беларусаў за апошнія 20 гадоў, сотні тысяч нашых суграмадзянаў выходзілі з бел-чырвона-белым сцягам і Пагоняй. Гэтыя сцяг і герб – сімвалы барацьбы за незалежнасць Беларусі. Незалежнасць не ад Літвы ці Нямеччыны, а менавіта ад Расеі. І менавіта так гэты сцяг успрымаецца Лукашэнкам і Пуціным.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: АК / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: АК / Белсат)
Сотні тысяч людзей выходзілі з нацыянальным сцягам, нягледзячы на тое, што за выхад з ім забівалі, катавалі і саджалі ў турму (і робяць так да гэтага часу). Колькі беларусаў выйшлі з трыкалорам у абарону Саюзнай дзяржавы? Хоць ім за гэта не пагражала ніякага гвалту, а толькі пахвала і прэмія?
Выбар, які зрабіла большасць беларусаў, ясны як дзень. Проста заўважаць яго не хацелі ні ў ЕЗ, ні ва Украіне. Заўважаць такое было нязручна і нявыгадна – гэта ж трэба не словамі абысціся, а рэальнымі дзеяннямі ўпісвацца. У Расеі ж наадварот: заўважылі, зразумелі і прынялі меры. А ў адкрыты канфлікт з расейскай арміяй упісвацца страшна нават арміі NATO. Затое беларусы без зброі голымі рукамі павінны былі перамагчы расейскую армію, з якой NATO баіцца ўступаць у адкрыты канфлікт і з якой вядзе найцяжэйшыя баі войска Украіны. 10 мільёнаў бяззбройных беларусаў не могуць быць мацнейшыя ад арміяў Украіны і NATO.
Не здымаючы адказнасці за тое, што адбываецца ў краіне, з нас саміх, вы сур’ёзна верыце, што мы былі здольныя перамагчы расейскую армію голымі рукамі? Ці вам так проста зручна думаць, каб дапамагаць толькі так, каб «не раззлаваць Пуціна»?
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: David Rose / Panos Pictures / Forum)
Новы віток эскалацыі. Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны навіны
І да чаго гэта прывяло? Да таго, што войска Пуціна захапіла Беларусь і выкарыстоўвае як плацдарм для нападу на Украіну пры супраціве беларусаў (тысячы сядзяць у турмах) і пры бяздзейнасці ЕЗ. Дапамога была, але, як бачым, яе было не дастаткова.
Найкарацейшая дарога на Кіеў ляжыць праз Беларусь. Атакавалі Кіеў толькі з боку Беларусі. Пуцін падтрымаў Лукашэнку толькі дзеля таго, каб у яго быў плацдарм для нападу на Кіеў. Без падтрымкі Пуціна Лукашэнка не выстаяў бы ў 2020 годзе. Падтрымка Пуціна – дыпламатычная, фінансавая, вайсковая – гэта неабходная і дастатковая ўмова захавання ўлады Лукашэнкі.
Уявім сабе, што ў 2020 годзе Пуцін падтрымаў каго заўгодна, акрамя Лукашэнкі. Ці проста сказаў бы: «Лукашэнка, беларусы зрабілі свой выбар, калі ты не зразумеў, войскі АДКБ дапамогуць». Што было б? Сумневаў няма – Лукашэнка ні дня не быў бы ва ўладзе. Гэтая фантазія патрэбная для таго, каб прадэманстраваць, хто – ключавая ўмова захавання ўлады Лукашэнкі і хто – рэальная ўлада ў Беларусі.
Не існуе ніякай «незалежнай Беларусі пры Лукашэнку», калі крамы беларускіх кніг знішчаюцца, школы беларускія зачыняюцца, ні адзін рэальна папулярны беларускі паэт, пісьменнік, філосаф, журналіст ці спявак не можа выступіць у Беларусі адкрыта. Усе яны жывуць і працуюць у выгнанні, дзесяцігоддзямі, а цяпер яшчэ і сядзяць у турмах.
Якія дзеянні ў вонкавай палітыцы Беларусь можа зрабіць супраць волі Расеі? Нуль. У культуры? Нуль. Ва ўнутранай палітыцы? Нуль.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Разбураныя дамы ў Марыупалю, Украіна. 6 красавіка 2022 года. (Фота: Сяргей Бабылёў /TASS / Forum)
«Тут 9 гадоў майго жыцця». Беларуска, якая даследуе расейскія злачынствы, вымушаная з’ехаць з Украіны навіны
Нам, беларусам, балюча і непрыемна гэта прызнаваць, але мы, на жаль, на сёння не незалежная дзяржава, а гібрыдная расейская калонія, якую імперыя не хоча адпускаць.
Парадокс, але тое ж самае няёмка прызнаваць і ЕЗ, і Украіне. Давядзецца з гэтым нешта зрабіць, калі ў цэнтры Еўропы – гібрыдная калонія. Зусім іншая справа, калі сказаць, што гэта проста беларусы такія нязграбныя, не змаглі голымі рукамі Пуціна перамагчы, якога ўвесь свет прывык дзесяцігоддзямі бокам абыходзіць, вочы заплюшчваць і нафту купляць. Але заяц, хоць ты яго тысячу разоў качкай назаві, не паляціць. Таму мы і лічым, што на нашых суседзях – ЕЗ, Украіне – у нейкай ступені нават больш адказнасці за сённяшнюю вайну, чым на беларусах. Паколькі яны валодаюць несувымерна большым рэсурсам – і грашовым, і вайсковым, – чым беларусы.
«Каму больш дадзена, з таго больш і спытаецца». Лука, 12:48.
Таму мы другі год і звяртаемся да свету з просьбай аб дапамозе.
/ІР

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш

апошнія

Item 1 of 10