Меркаваннi

66,6%. Стары і смерць

Putin-wybory, zdj.: Kremlin.ru (Фота: Kremlin.ru)
Putin-wybory, zdj.: Kremlin.ru (Фота: Kremlin.ru)
podpis źródła zdjęcia

Паміж лукашэнкаўскімі 83% і пуцінскімі 87% розніцы няма ніякае, абедзве лічбы з паралельнага сусвету

Становіцца страшнавата. Тры тыдні таму ваш пакорны слуга ў калонцы «Белсату» здолеў прадбачыць вынікі выбараў у Беларускі нібы парламент з дакладнасцю 97% – 106 з 110. Легла, вядома, нудна, але, трэба прызнаць, што адваротны бок і не намагаўся стварыць інтрыгі.
Putin-wybory, zdj.: Kremlin.ru (Фота: Kremlin.ru)
Putin-wybory, zdj.: Kremlin.ru (Фота: Kremlin.ru)
З выбарамі ж у Расеі сітуацыя крыху іншая, і, нягледзячы на адсутнасць веры ў сам вынік тыпу «110% чачэнцаў за ЕдРо!», агулам па краіне, па прад’яўленых публіцы звестках, можна было зрабіць пэўныя высновы, зразумець намёкі, што дасылаліся з-за крамлёўскай сцяны, якая аддзяляе народ ад лепшых ягоных прадстаўнікоў.
Раней мэтай было давесці тэзіс «большасць – за!» І для гэтага трэба было выйсці на 50+% падтрымкі ад агульнай колькасці грамадзянаў, якія галасуюць. Такі вынік дасягаўся пры яўцы крыху вышэйшай за 70% і галасаванні «за» слушнага кандыдата/партыю ў колькасці 70%. А далей ішлі варыяцыі вакол гэтых лічбаў, што не змяняюць сутнасці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прапуцінскі актывіст трымае перадвыбарчы плакат і сцяг каля Крамля. Масква, Расея. 13 сакавіка 2024 года. (Фота: Gripas Yuri / Abaca Press / Forum)

71-гадовы самавылучэнец ідзе на пяты тэрмін. Што адбываецца ў Расеі 15–17 сакавіка

навіны
Такая яна, крамлёўская арыфметыка, была. І што сёння? Я выказаў здагадку (абсалютна инстунктыўна), што 50+% будзе ўжо відавочна недастаткова, а да савецкіх 99,9+% яшчэ ўсё ж павінен заставацца некаторы зазор. Інакш як праводзіць наступныя свабодныя волевыяўленні? Расці не будзе куды, а гэтага дапусціць ніяк нельга.
Таму я выказаў здагадку, што цяпер мэта галасавання за… не за Пуціна, вядома, ён тут зусім ні пры чым. Мэтай галасавання «за вайну» будзе падтрымка працягу забойстваў украінскіх і расейскіх грамадзянаў дзвюма трацінамі насельніцтва суседняй краіны. Менш ніяк нельга. Нельга спарадзіць сумневаў ў слушнасці абранага курсу.
Мой прагноз быў: 79% яўка пры 84% галасавання за «пажылага генералісімуса». Вынік? Вы ведаеце: яўка – 77,4% і 87,3% – «за».


,,

Перамнажэнне ў прагнозе дае 66,4%, а вынік «выбараў» – 67,7%. Ледзь-ледзь перастараліся выканаўцы. Але дакладнасць майго прагнозу – 98,1%.


Што за гэтымі лічбамі? Ці можна паверыць, што Расея паважна абрала старога, што выжыў з розуму? Абрала вайну, кроў і забойства ўласных хлопцаў дзеля сумнеўных мэтаў у суседняй краіне? Абрала санкцыі і адсутнасць міжнародных спартовых спаборніцтваў? І, пры нагодзе, вось гэтую гідкую сталінскую практыку прызначэння ворагаў народа?
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Паліцыя затрымлівае мужчыну, які на знак развітання з Аляксеем Навальным хацеў ускласці кветкі да помніка – вялікага валуна з Салавецкіх астравоў, дзе размяшчаўся адзін з першых папраўча-працоўных лагераў для палітычных і крымінальных зняволеных. Санкт-Пецярбург, Расея. 17 лютага 2024 года. (Фота: AP Photo / East News)

Канец пуцінскай «стабільнасці»? Як змянілася Расея за другі год вайны

навіны
Не, вядома! Развіццё яўна фашысцкага рэжыму ўсё ж не адбываецца з такой хуткасцю. Дастаткова зірнуць на колькасць праглядаў у Юрыя Дудзя або фільмаў каманды Навальнага. А таксама гледачоў на замежных канцэртах антываенных расейскіх зорак.
Пры ўсім разуменні часовага вар’яцтва расейскага народу, як мінімум чвэрць грамадзянаў захавалі калі не розум або сумленне, дык хаця інстынкт самазахавання.


,,

Таму між лукашэнкаўскімі 83% і пуцінскімі 87% розніцы няма аніякае: абедзве лічбы з паралельнага сусвету.


А ў чым розніца ёсць? І ці ёсць яна наогул? Ёсць, ды яшчэ якая! Давайце я паспрабую падказаць. Прыгожын, Нямцоў, Навальны… Беслан і падводная лодка «Курск». І Украіна.
На фоне «іхняга цмока» наш выглядае абсалютным вегетарыянцам, з-пад якога калі і выносяць трупы, дык толькі па прычыне непасрэднай пагрозы асабістай уладзе.
Гэтае параўнанне нашага ніяк не апраўдвае. Больш таго, яно яго асабіста павінна вельмі і вельмі палохаць. Калі вось так можна, калі няма ані маральных нормаў, ані законаў дзяржавы, ані нават крымінальных паняццяў, дык якія гарантыі могуць быць у слабенькага і залежнага князька? Пытанне толькі ў тым, калі цябе з’ядуць. На каторым з урачыстых прыёмаў ежы?
А захочуць з’есці? Так. Пакуль Пуцін затрымаўся абедзвюма нагамі ва Украіне і яму не да Беларусі, але гэта некалі скончыцца. На новыя «вялікія заваёвы» ён наўрад ці адважыцца, а Беларусь, вось яна. І тая ж логіка «Украіну прыдумаў Ленін» вядзе да абсалютнейшага адмаўлення існавання і незалежнай Беларусі, і саміх беларусаў. Адкуль? На якога чорта нейкае далёкае Падмаскоўе, населенае тымі ж рускімі, якія проста гавораць нанедарускай мове, вырашыла што яно – асобная дзяржава і народ? Не верыцца? Паслухайце ўважліва пахмельнага Мядзведзева, ды й самога Пуціна.
Так што ад вынікаў вось такога «народнага волевыяўлення» хавацца па начах пад ложкам і есці толькі правераную ежу, павінен, у першую чаргу сам Лукашэнка. Яго, вядома, не шкада, але краіну хацелася б усё ж зберагчы.
Што будзе далей? У першы ж паслявыбарны вечар мы ўбачылі новага Пуціна. Ён ужо не баіцца прамаўляць прозвішча Навальны, на блакітным воку сцвярджаючы, што ён дык адразу пагадзіўся б на абмен, але тут вось такая непрыемнасць (ай, як зручна!). І ўжо таксама прызнае ўслых наяўнасць расейцаў, якія ваююць супраць Расеі на баку ЗСУ ў колькасці 2500 чалавек, і абяцае да іх абавязкова дабрацца параўноўваючы з уласаўцамі. І, вядома, пагражае ворагам на Захадзе.
Ён – новы. Стары, што прадчувае сваю смерць за даляглядам, і жадае забраць з сабою паболей народу. І нічога болей.
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
апошнія
Item 1 of 10