навіны

71-гадовы самавылучэнец ідзе на пяты тэрмін. Што адбываецца ў Расеі 15–17 сакавіка

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прапуцінскі актывіст трымае перадвыбарчы плакат і сцяг каля Крамля. Масква, Расея. 13 сакавіка 2024 года. (Фота: Gripas Yuri / Abaca Press / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прапуцінскі актывіст трымае перадвыбарчы плакат і сцяг каля Крамля. Масква, Расея. 13 сакавіка 2024 года. (Фота: Gripas Yuri / Abaca Press / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Каго дапусцілі ў бюлетэнь, што прапануе апазіцыя і ці будзе пяты тэрмін Пуціна апошнім.

У пятніцу, 15 сакавіка, у Расеі пачаліся выбары прэзідэнта. Яны працягнуцца да вечара нядзелі, 17 сакавіка. Каго дапусцілі ў бюлетэнь, што прапануе апазіцыя і ці будзе пяты тэрмін Пуціна апошнім – у матэрыяле Belsat.eu.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сябры выбарчай камісіі рыхтуюць бюлетэні на выбарчым участку перад выбарамі прэзідэнта Расеі. Данецк, Украіна. 8 сакавіка 2024 года. (Фота: Alexander Ermochenko / Reuters / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сябры выбарчай камісіі рыхтуюць бюлетэні на выбарчым участку перад выбарамі прэзідэнта Расеі. Данецк, Украіна. 8 сакавіка 2024 года. (Фота: Alexander Ermochenko / Reuters / Forum)
Паводле старшыні Цэнтрвыбаркаму Элы Памфілавай, такі фармат «палюбіўся выбарніку», бо дае «больш магчымасцяў спланаваць свой час і дазваляе прыцягнуць людзей, якія жадалі прагаласаваць, але з тых ці іншых прычынаў не маглі».
Трохдзённае галасаванне ўпершыню апрабавалі на рэферэндуме 2020 года пра папраўкі ў Канстытуцыю (атрымаў у народзе мянушку «галасаванне на пяньках» праз мудрагелісты выбар месцаў для выбарчых участкаў пасля зняцця ковіднага каранціну). На думку апазіцыйных і незалежных экспертаў, такое галасаванне палягчае фальсіфікацыю вынікаў.
Уладзімір Пуцін пайшоў на выбары як самавылучэнец, баючыся ўплыву антырэйтынгу партыі «Единая Россия» на ягоны ўласны рэйтынг (паводле некаторых звестак, у сапраўднасці складае 30–48 %).
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прапуцінскі актывіст трымае перадвыбарчы плакат і сцяг каля Крамля. Масква, Расея. 13 сакавіка 2024 года. (Фота: Gripas Yuri / Abaca Press / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прапуцінскі актывіст трымае перадвыбарчы плакат і сцяг каля Крамля. Масква, Расея. 13 сакавіка 2024 года. (Фота: Gripas Yuri / Abaca Press / Forum)
Масавыя фальсіфікацыі вынікаў выбараў адсочваюцца як мінімум з 2011 года. Дадатковымі інструментамі ціску сталіся адмовы ў рэгістрацыі апазіцыйным кандыдатам, якія сабралі неабходную паводле закону колькасць подпісаў (Аляксей Навальны ў 2018 годзе, Барыс Надзеждзін у 2024-м), практычна масавае залучэнне незалежных палітыкаў у рэестр «замежных агентаў», сталае ўзмацненне жорсткасці рэпрэсіўных законаў і велізарныя тэрміны для апазіцыянераў.
Таксама ў Расеі існуюць «электаральныя султанаты» – рэгіёны, у якіх яўка і адсоткі за ўладу заўсёды зашкальваюць: Чачэнія ды іншыя рэспублікі Паўночнага Каўказу, Татарстан, Башкартастан, Кемераўская вобласць, Калмыкія, Мардовія і г. д.
Belsat

Цэны арэнды кватэраў на содні як узляцелі, так і прызямляцца

testy Patryk2
Яшчэ адным інструментам фальсіфікацыяў лічыцца датэрміновае галасаванне (у Херсонскай вобласці ўлады ўжо справаздачацца пра яўку 58 %). Да таго ж расейскія ўлады ўвялі дыстанцыйнае электроннае галасаванне (ДЭГ).
Дыстанцыйнае электроннае галасаванне – сістэма, якая дазваляе аддалена галасаваць са смартфона, таблета або камп’ютара. У 2019 годзе гэтую сістэму апрабавалі на Маскве, прычым за яе актыўна агітаваў галоўны рэдактар радыё «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў. Адмаўленне Венедыктавым фальсіфікацыяў праз ДЭГ сталася адною з прычынаў ягоных канфліктаў з камандаю Навальнага, якая пазней высветліла, што мэр Масквы Сяргей Сабянін фінансаваў праекты Венедыктава з бюджэту.
Зарэгістравацца на ДЭГ можна было да 11 сакавіка праз сэрвіс «Госуслуги». Улады сцвярджаюць, што ДЭГ ананімны і бяспечны.
Сістэма дыстанцыйнага электроннага галасавання не дазваляе сапсаваць бюлетэня, у электронным галасаванні можна выбраць толькі аднаго кандыдата. Таксама яна непразрыстая, за падлікам вынікаў ДЭГ немагчыма назіраць як на звычайным участку, вынікі такога падліку нельга аспрэчыць у судзе.
Паводле афіцыйных звестак, ДЭГ выбралі 4,9 млн расейцаў у 28 рэгіёнах краіны. Але няма спосабу праверыць, сапраўдныя гэта людзі ці боты.
У выбарах бяруць удзел чатыры кандыдаты:
Усе чацвёра застаюцца пад санкцыямі Еўразвязу, ЗША ды іх хаўруснікаў за актыўнае падтрыманне вайны РФ супраць Украіны.
Не. Апазіцыянераў не дапусцілі да выбараў: Аляксей Навальны забіты ў калоніі за Палярным кругам, журналістцы са Ржэва Кацярыне Дунцовай адмовілі ў рэгістрацыі, дэпутата з падмаскоўнага Даўгапруднага Барыса Надзеждзіна таксама не зарэгістравалі – ЦВК забракаваў сабраныя ім подпісы (антываенны кандыдат Надзеждзін сабраў каля 238 тысяч подпісаў, да пунктаў збору па ўсёй Расеі выстройваліся чэргі).
Максім Кац мае ў Расеі вельмі своеасаблівую рэпутацыю, бо быў звязаны з маскоўскімі ўладамі праз свае гарадскія праекты, а таксама змагаўся з Навальным і ягонаю камандаю з Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК). Кац нярэдка бравіруе колькасцю падпісчыкаў у YouTube, але наўрад ці іх можна канвертаваць у сапраўдны рэйтынг ды структуры – у адрозненне ад каманды Навальнага.
Уладзіслаў Даванкоў – намеснік старшыні Дзяржаўнай думы. Яго абралі ў 2021 годзе ад партыі «Новые люди», створанай пры ўдзеле Адміністрацыі прэзідэнта з кіраўніцтва фірмы «Faberlic» і ўдзельнікаў праекту «Капитаны России», якім кіраваў Даванкоў.


,,

«Новые люди» меліся рэпрэзентаваць у Думе ўмоўна ліберальную апазіцыю. Яны галасавалі за ўсе ўладныя ініцыятывы: вайну супраць Украіны, далучэнне ўкраінскіх рэгіёнаў (непрызнаныя ДНР і ЛНР, Херсонская і Запарожская вобласці), законы аб пакаранні за «дыскрэдытацыю арміі» ды «фэйкі», увядзенне электронных позваў, забарону ЛГБТ-прапаганды і г. д.


Даванкоў быў суаўтарам закону аб забароне змены полу. У сваёй перадвыбарчай праграме выступае за перамовы і мір, але «на нашых умовах, а не на адкаце назад». Украіну Даванкоў не згадвае, як і вайну (або СВА). У ягонай праграме на гэтую тэму ні слова, быццам няма ні двухгадовай разбуральнай вайны, ні міжнароднай ізаляцыі ды санкцыяў.
Замест гэтага Даванкоў прапануе:
Ці падобна гэта на праграму антываеннага і апазіцыйнага кандыдата? Напрыклад, Барыс Надзеждзін абяцаў у першы дзень прэзідэнцтва спыніць вайну і вызваліць палітычных вязняў – Даванкоў такіх абяцанняў не дае.
Галоўная ідэя апазіцыі – прыйсці на ўчастак 17 сакавіка а 12:00. Кампанію «Апоўдні супраць Пуціна» («Полдень против Путина») прыдумаў экс-дэпутат з Санкт-Пецярбургу Максім Рэзнік, яе незадоўга да гібелі падтрымаў лідар апазіцыі Аляксей Навальны.
Што рабіць пасля прыходу апоўдні, праціўнікі пуцінскага рэжыму пакідаюць на асабістае меркаванне кожнага са сваіх прыхільнікаў. Можна прагаласаваць за любога кандыдата акрамя Пуціна (памятаючы, што гэты голас прынясе партыі кандыдата 152 рублі), можна сапсаваць бюлетэнь (адзначыўшы знакам два і больш квадрацікі), можна проста прыйсці і пабыць сярод аднадумцаў, не галасуючы.
Belsat

Цэны арэнды кватэраў на содні як узляцелі, так і прызямляцца

testy Patryk2
«Апоўдні супраць Пуціна» робіцца трэцяю тэарэтычна бяспечнай антываеннай акцыяй – пасля збору подпісаў за Надзеждзіна і пахавання Навальнага. Пры гэтым сілавікі ўжо затрымлівалі вылічаных праз відэакамеры ўдзельнікаў пахавання Навальнага, чынілі ператрусы ў збіральнікаў подпісаў за Надзеждзіна і арыштоўвалі іх, а невядомыя ў цывільным іх збівалі. У некаторых рэгіёнах пракуратура пагражае расейцам крымінальнаю справаю за ўдзел у акцыі «Апоўдні супраць Пуціна» (паводле арт. 141 КК РФ «Перашкода працы выбаркаму» за гэта пагражае да пяці гадоў), а ад назіральнікаў патрабуюць здымаць тое, што адбываецца, на відэа і даносіць паліцыі.
Не. Калі б падтрыманне Пуціна сапраўды было ўсенароднае, рэжым бы не ўводзіў новых карных захадаў, не разганяў махавік рэпрэсіяў, запалохваючы, саджаючы і забіваючы на ўзроўні, які набліжаецца да сталінскага, а для папаўнення войска не патрабаваліся б гвалтоўная мабілізацыя і рэкрутацыя вязняў.
Паводле звестак апытанняў ФБК, падтрыманне Пуціна вагаецца на ўзроўні 48 %. Міхаіл Хадаркоўскі казаў пра 30–40 %. Ускосным пацвярджэннем стомленасці расейцаў ад Пуціна ды вайны сталася тое, што малавядомы і нехарызматычны Барыс Надзеждзін, які ішоў на выбары пад антываеннымі лозунгамі, у канцы студзеня ўжо выйшаў на другое месца з рэйтынгам 10,4 %. Пасля чаго і быў не дапушчаны да выбараў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Білборд з выяваю старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі (ЛДПР), удзельніка прэзідэнцкай кампаніі Леаніда Слуцкага ў Санкт-Пецярбурзе, Расея. (Фота: Artem Priakhin / Zuma Press / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Білборд з выяваю старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі (ЛДПР), удзельніка прэзідэнцкай кампаніі Леаніда Слуцкага ў Санкт-Пецярбурзе, Расея. (Фота: Artem Priakhin / Zuma Press / Forum)
Пры гэтым прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў яшчэ ў жніўні 2023 года назваў выбары «не зусім дэмакратыяй, а дарагою бюракратыяй» (33,2 млрд рублёў) і заявіў, што Пуцін набярэ больш за 90 % галасоў. Верагодна, так і падлічаць выбаркамы. Праўладныя сацыёлагі з ВЦИОМ запэўніваюць, што яўка складзе 71 %, а за Пуціна – 82 %.
Не выключана: ніхто не вечны. Але кандыдаты на прэзідэнта ЗША сёлета старэйшыя за Пуціна. І папраўкі на пяньках забяспечылі Пуціну ўмоўна легітымную магчымасць кіраваць Расеяй яшчэ два шасцігадовыя тэрміны – да 2036-га. Калі так здарыцца, то ён зойме трэцяе месца паводле працягласці кіравання Расеяй пасля Івана III і Івана IV, нароўні з Пятром I.
Belsat

Цэны арэнды кватэраў на содні як узляцелі, так і прызямляцца

testy Patryk2
Працягу вайны, новага вітку рэпрэсіяў і палітычных забойстваў, павышэння падаткаў, чарговай хвалі мабілізацыі, а таксама кадравых перастановак ва ўрадзе (не выключаюць і змены прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусціна).
Расейская апазіцыя (напрыклад, удава яе лідара Юлія Навальная) заклікае Захад не прызнаваць Пуціна прэзідэнтам Расеі. Інаўгурацыя чакаецца 7 траўня, да яе працягваюцца паўнамоцтвы Пуціна як абранага ў 2018 годзе – і ва ўладаў дзяржаваў – хаўрусніц Украіны будзе час разважыць і пастанавіць.
На выбарах будуць замежныя назіральнікі з Грэцыі, Ірану, Мальдываў, Парагваю, Лівану, Камеруну, Намібіі, Туркменістану, Лаосу, Егіпту, КНР, Палестыны, Сірыі, Судану. Згадваюць таксама прадстаўнікоў Вялікай Брытаніі, Харватыі і Малдовы. Назіральнікаў ад АБСЕ і «несяброўскіх краінаў» не будзе.
Можам яшчэ апавесці, як змяняліся выбары прэзідэнта Расеі.
У пачатку 1990-х быў узроставы цэнз – кандыдат не мог быць старэйшы за 65 гадоў. З 2006-га адмянілі парог яўкі і графу «супраць усіх». У 2008-м тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта павялічаны з чатырох да шасці гадоў. З 2020-га цэнз аселасці павялічылі з 10 да 25 гадоў, дададзеныя абмежаванні для вылучэння. Напрыклад, цяпер кандыдату на прэзідэнта забаронена мець ВНЖ або грамадзянства іншай краіны не толькі на момант вылучэння, але і хоць калі ў мінулым.
Іван Аляксееў / Авер belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10