меркаваннi

Прысуд як пагроза жыццю

АМАП затрымлівае Ніну Багінскую на акцыі пратэсту ў Менску, Беларусь.
АМАП затрымлівае Ніну Багінскую на акцыі пратэсту ў Менску, Беларусь. 19 верасня 2020 года. Фота: – / TUT.BY / AFP / East News

Тое, што 78-гадовую Ніну Багінскую будуць судзіць па крымінальным артыкуле, не стала нечаканасцю для тых, хто ведае гэтую мужную і прынцыповую жанчыну. Ніна Багінская стала своеасаблівым сімвалам пратэстаў 2020-га. Крымінальная справа супраць актывісткі пакуль ляжыць у канцылярыі Першамайскага суда сталіцы. Грамадскасць, як і сама Ніна Багінская, ведае дакладна адзін артыкул абвінавачання – 342 з нататкай 2 Крымінальнага Кодэксу Беларусі. Вядома, што крымінальную справу актывістка «зарабіла» шматлікімі затрыманнямі і адміністрацыйнымі судамі.